Навіны

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў двухпавярховым доме 1898 года. Кватэра прадаецца з тэхнікай і мэбляй і гатовая да пражывання.

Знаходзіцца кватэра на першым паверсе. Гаспадары зрабілі дызайнерскі рамонт. Сцены ў кватэры — нават у санвузле — альбо з адкрытым цэглай з мяккай падсветкай, альбо з залатым узорам. Інтэр'ер вытрыманы ў адзіным стылі аж да дазатараў ў ваннай. Знайшлося і месца для захоўвання — у камодах, празрыстым буфеце і камандоры ў спальні. У спальню вядуць адразу два ўваходы без дзвярэй.

Таксама гаспадары правялі ўзаконеную перапланіроўку і сумясцілі кухню з залай, замянілі электраправодку. Агульная плошча — 39,4 кв. м. Санвузел у кватэры сумешчаны. Уваходныя металічныя дзверы — з шумаізаляцыяй.

Гаспадары запэўніваюць, што пад’езд акуратны, а суседзі — добразычлівыя. У крокавай даступнасці славутасці і інстанцыі: ад кафэ да юрыдычнай кансультацыі. Жыллё можна выгадна здаваць турыстам.

Кошт — $ 69 000. Прадаўцы працуюць з крэдытам. Калі што, дапамогуць прадаць вашу нерухомасць для куплі гэтай.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца двухпавярховая кватэра на Горкага з перапланіроўкай

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025