У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў двухпавярховым доме 1898 года. Кватэра прадаецца з тэхнікай і мэбляй і гатовая да пражывання.
Знаходзіцца кватэра на першым паверсе. Гаспадары зрабілі дызайнерскі рамонт. Сцены ў кватэры — нават у санвузле — альбо з адкрытым цэглай з мяккай падсветкай, альбо з залатым узорам. Інтэр'ер вытрыманы ў адзіным стылі аж да дазатараў ў ваннай. Знайшлося і месца для захоўвання — у камодах, празрыстым буфеце і камандоры ў спальні. У спальню вядуць адразу два ўваходы без дзвярэй.
Таксама гаспадары правялі ўзаконеную перапланіроўку і сумясцілі кухню з залай, замянілі электраправодку. Агульная плошча — 39,4 кв. м. Санвузел у кватэры сумешчаны. Уваходныя металічныя дзверы — з шумаізаляцыяй.















Гаспадары запэўніваюць, што пад’езд акуратны, а суседзі — добразычлівыя. У крокавай даступнасці славутасці і інстанцыі: ад кафэ да юрыдычнай кансультацыі. Жыллё можна выгадна здаваць турыстам.
Кошт — $ 69 000. Прадаўцы працуюць з крэдытам. Калі што, дапамогуць прадаць вашу нерухомасць для куплі гэтай.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца двухпавярховая кватэра на Горкага з перапланіроўкай