Крыніца: iStock
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій — дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life паглядзеў на сайце Цэнтра занятасці, каму ў Гродзенскай вобласці гатовыя плаціць за працу найбольш і што патрабуецца ад кандыдатаў.
Самую аплочваемую вакансію прапануе гродзенская кампанія «Белсансіст», якая шукае дырэктара. Гэта кампанія займаецца асенізацыяй і біяпрыбіральнямі.
Новаму дырэктару гатовыя плаціць 8000 рублёў. Але ад кандыдата патрабуецца вольнае валоданне чатырма мовамі: літоўскай, англійскай, польскай і нямецкай. Таксама будучы дырэктар павінен мець стаж працы на кіраўнічых пасадах у прыватных фірмах.
Акрамя гэтага, у яго павінны быць правы кіроўцы катэгорыі B, наяўнасць шэнген візы і прасунуты ўзровень валодання камп’ютарам.
Дзве наступныя вакансіі прапануе БелАЭС. Кіраўніку змены цэха за стаўку гатовы плаціць ад 4678 да 7017 рублёў. Патрабаванне — вышэйшая адукацыі. Кіраўніку змены блока АЭС з тым жа патрабаваннем абяцаюць заробак ад 4617 да 6925 рублёў.
На «Гродна Азот» шукаюць маркетолага з вышэйшай профільнай адукацыяй і вопытам працы. Яму прапануюць 4300 рублёў.
Таксама на «Гродна Азот» патрэбен кіраўнік аддзела (намеснік). За стаўку гатовыя заплаціць ад 4233 да 5291 рублёў. Прэтэндэнт на пасаду павінен мець вышэйшую профільную адукацыю, а таксама вопыт працы ў гэтым напрамку ад пяці гадоў.
Чытайце таксама: Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…