Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на візу праз візавы цэнтр трэба заплаціць € 12,84, раней гэтая сума складала € 11.

Змяненне цаны адбылося з 1 траўня 2024 года. У студзені гэтага году візавыя цэнтры таксама павялічылі цэны на шэраг паслуг. Так, вырасла цана на:
- запаўненне анкеты — 21 рубль (было 19 рублёў);
- sms-паведамленне аб гатоўнасці пашпарта — 7 рублёў (было 6 рублёў);
- кур’ерскую дастаўку гатовых пашпартаў у Зоне 1 (гарады, дзе працуюць візавыя цэнтры) — 22 рублі (было 19 рублёў);
- падача дакументаў на візу праз кур’ерскую дастаўку ў Зоне 1 — 80 рублёў (было 55 рублёў).
Чытайце таксама: У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца