Экскурсія школьнікаў у ІЧУ. Крыніца: grodno.mvd.gov.by
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
У Кастрычніцкі РАУС прыйшлі навучэнцы прававых класаў школы № 13 Гродна. Для іх правялі сход, на якім распавялі пра паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сістэмы МУС, арганізавалі выставу зброі і спецыяльных сродкаў і экскурсію па падраздзяленням РАУСа.
Таксама дзяцей завялі ў ізалятар і паказалі, як там утрымоўваюць правапарушальнікаў. Акрамя гэтага, школьнікі стралялі ў інтэрактыўным тыры з пісталета Макарава.
Для школьнікаў гродзенскай гімназіі № 10 арганізавалі стрым з вязнем гродзенскай турмы. Ён адбывае там пяцігадовае пакаранне з-за абароту наркотыкаў.
«Я ўпэўнены ў тым, што, праводзячы такія стрымы, мы сёння дасягнём вялікага эфекту ў прафілактыцы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў», — лічыць кіраўнік інспекцыі па справах непаўнагадовых УУС Адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Алег Андала.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…