Навіны

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню турыстаў, якія едуць з Расіі на выхадныя, заўважыла «Наша Ніва».

Гродна. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

На канец траўня на сайце kufar.by можна знайсці больш за 230 прапаноў арэнды кватэр. На 9 траўня вольных засталося два дзясяткі нерухомасці.

Паводле слоў чалавека, які займаецца здачай кватэр у Гродне, наплыў турыстаў з Расіі адчуваецца з мінулых выхадных [20 — 21 красавіка — Hrodna.life], таму цэны на пасуткавую арэнду жытла ўжо пайшлі ўгору.

У такі сезон цэны на арэнду кватэр растуць штогод, але на майскія святы арэндадаўцы могуць максімальна «задраць» цэны.

Колькі каштуюць кватэры

Кватэру на дзве ночы з 8 па 10 траўня ў Гродне можна арандаваць ад 380 рублёў (каля $ 120). Двухпакаёвую кватэру са сціплым рамонтам у самым цэнтры Гродна здаюць за 500 рублёў (каля $ 150) за дзве ночы. Цана ў звычайныя выхадныя за такую кватэру — 300 рублёў (каля $ 90).

Чытайце таксама: Інвестыцыя акупіцца за пяць гадоў: як гродзенцы зарабляюць на турыстах па $ 1000 у месяц

Здаюць мінімум на некалькі начэй

Некаторыя арэндадаўцы здаюць жытло мінімум на 3 — 5 начэй. Напрыклад, кватэру з добрым рамонтам недалёка ад цэнтру можна арэндаваць за 1000 рублёў (каля $ 300). У звычайныя дні такую кватэру здаюць за 520 рублёў (каля $ 160) на пяць начэй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025