У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц. Пяць вакансій з іх — на «Гродна Азот».
1. Намеснік начальніка Службы перспектыўнага развіцця «Азота» — 4150 руб.
На «Гродна Азот» шукаюць намесніка начальніка Службы перспектыўнага развіцця. Праца — у адну змену, на поўную стаўку. У кандыдата павінна быць вышэйшая адукацыя ў сферы хімічных тэхналогій і абавязкова — досвед працы ад пяці гадоў у хімічнай вытворчасці, у тым ліку на кіруючых пасадах. Зарплата да выліку падаткаў складзе 4150 руб.
2. Маркетолаг — 4300 руб.
Таксама прадпрыемству «Гродна Азот» патрэбны маркетолаг з вышэйшай профільнай адукацыяй. Досвед працы ад пяці гадоў абавязковы. Праца — у адну змену, на поўную стаўку. Кандыдату гатовы прадаставіць пакой у інтэрнаце.
3. Тры намесніка начальніка аддзела — да 5291 руб.
Адразу трох намеснікаў начальнікаў на поўную стаўку шукаюць у фінансавы аддзел і ў аддзел маркетынгу «Гродна Азот». Кандыдаты павінны мець вышэйшую профільную адукацыю і досвед працы па кірунку дзейнасці ад пяці гадоў. Зарплаты да выліку падаткаў складуць ад 4233 да 5291 руб.
4. Галоўны энергетык на «табачку»
Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман» патрэбны галоўны энергетык на поўную стаўку. У кандыдата павінна быць вышэйшая адукацыя. Яму давядзецца кіраваць энергетычнай і электрычнай гаспадаркай фабрыкі, забяспечваць бесперабойнае забеспячэнне вытворчасці ўсімі відамі энергіі. Таксама ў абавязкі ўваходзіць нагляд за мантажнымі рамонтнымі і наладкавымі працамі пры збудаванні новых і рэканструкцый дзейных энергетычных аб’ектаў. Зарплата будзе 4119,88 руб.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Гродзенскай вобласці ў сакавіку 2024 года па звестках Белстата склала 1 905,7 руб.
Чытайце таксама: 0,69 стаўкі за 500 рублёў. Якія вакансіі ад «Белпошты» ёсць у Гродзенскай вобласці?