Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана ўрачыстая праграма.

У праграме мерапрыемствы выступленні калектываў:

  • Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза,
  • Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа,
  • Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры,
  • “Тыарт эксперыментал” (г. Мінск),
  • святлодыёднае шоу ад “Бэнг Бэнг шоу” (г. Мінск).

Уваход на мерапрыемства вольны.

адкрыццё фантанаў у гродна

Раскансерваваць і рыхтаваць фантаны да працы ў Гродне пачалі яшчэ 29 сакавіка.