Адпачываць у траўні беларусы будуць на два дні больш. Hrodna.life паглядзеў каляндар выхадных дзён і пераносу працоўных.
У траўні 2024 года будзе тры дадатковых выхадных дні:
- Дзень працы — 1 траўня (серада);
- Дзень Перамогі - 9 траўня (чацвер);
- Радаўніца — 14 траўня (аўторак).
Але перанос працоўных дзён будзе толькі адзін — з 13 траўня (панядзелак) на 18 траўня (субота). Такім чынам, адпачываць можна будзе 1, 4, 5, 9, 11−14, 19, 25 і 26 траўня.
Калі яшчэ ў 2024 будуць вялікія выхадныя?
Наступныя вялікія выхадныя ў 2024 годзе будуць у лістападзе. Там адпачываць можна будзе з чацвярга 7 па нядзелю 10 лістапада. Бо працоўную пятніцу 8 лістапада перанясуць на суботу 16 лістапада.
Чытайце таксама: «Напіцца і забыцца», бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне