Трэнд на плоскія круасаны – іх яшчэ называюць крунжы – з’явіўся ў Карэі, завірусіўся ў TikTok і цяпер дабраўся да гродзенскіх кавярняў. Але не ўсіх: у Гродне іх можна пакаштаваць у трох месцах.

Плоскія круасаны ў кафэ Гродна

Кавярня Cup&Cake

У кавярні Cup&Cake прапануюць два віды круасанаў. Першы – салодкі з шакаладам і пасыпкай з маршмэлаў за 4,90. Другі – салёны, з вяленымі таматамі, аліўкамі, тварожным сырам і рукалай за 7,20 руб. Салёны 2D-круасан падыдзе вегетарыянцам.

Адрас: вул. 1 Мая, 21
Час працы:

  • пн-чц – 9:00 – 21:00
  • пт – 9:00 – 21:30
  • сб – 10:00 – 21:30
  • нд – 10:00 – 21:00

Кавярня Myloverberry

На выбар тры віды круасанаў прадаюць у кавярні Myloverberry. Тут вы зможаце паспрабаваць толькі салодкія крунжы, але з розным шакаладам – ​​малочным, ружовым ці белым. У сваім Instagram кавярня падзялілася рэцэптам “плоскасці”. Каб круасан стаў 2D, перад выпечкай яго неабходна накрыць пергаментнай паперай і прыціснуць чымсьці плоскім, напрыклад бляхай.

Адрас: вул. Кірава, 3
Час працы: 10:00 – 22:00

Дзе знайсці плоскія круасаны ў краме

Трэнд дабраўся і да прадуктовых крам. Купіць такія круасаны можна ў “Санце” на вуліцы Агінскага, 2, і па адрасе БЛК, 44-2. Цана дэсерта – 2,99 руб. У супермаркеце выпякаюць крунжы з шакаладнай глазурай і арэхавай пасыпкай, з ванільнай глазурай і шакаладнай пасыпкай.

Чытайце таксама: Якія новыя ўстановы з’явіліся ў Гродне за паўгода, а якія закрыліся?