Трэнд на плоскія круасаны – іх яшчэ называюць крунжы – з’явіўся ў Карэі, завірусіўся ў TikTok і цяпер дабраўся да гродзенскіх кавярняў. Але не ўсіх: у Гродне іх можна пакаштаваць у трох месцах.
Плоскія круасаны ў кафэ Гродна
Кавярня Cup&Cake
У кавярні Cup&Cake прапануюць два віды круасанаў. Першы – салодкі з шакаладам і пасыпкай з маршмэлаў за 4,90. Другі – салёны, з вяленымі таматамі, аліўкамі, тварожным сырам і рукалай за 7,20 руб. Салёны 2D-круасан падыдзе вегетарыянцам.



Адрас: вул. 1 Мая, 21
Час працы:
- пн-чц – 9:00 – 21:00
- пт – 9:00 – 21:30
- сб – 10:00 – 21:30
- нд – 10:00 – 21:00
Кавярня Myloverberry
На выбар тры віды круасанаў прадаюць у кавярні Myloverberry. Тут вы зможаце паспрабаваць толькі салодкія крунжы, але з розным шакаладам – малочным, ружовым ці белым. У сваім Instagram кавярня падзялілася рэцэптам “плоскасці”. Каб круасан стаў 2D, перад выпечкай яго неабходна накрыць пергаментнай паперай і прыціснуць чымсьці плоскім, напрыклад бляхай.



Адрас: вул. Кірава, 3
Час працы: 10:00 – 22:00
Дзе знайсці плоскія круасаны ў краме
Трэнд дабраўся і да прадуктовых крам. Купіць такія круасаны можна ў “Санце” на вуліцы Агінскага, 2, і па адрасе БЛК, 44-2. Цана дэсерта – 2,99 руб. У супермаркеце выпякаюць крунжы з шакаладнай глазурай і арэхавай пасыпкай, з ванільнай глазурай і шакаладнай пасыпкай.

Чытайце таксама: Якія новыя ўстановы з’явіліся ў Гродне за паўгода, а якія закрыліся?


