Рэканструкцыя гродзенскага піўзавода. Скрыншот "Гродна Плюс"
На гродзенскім піўзаводзе гатовыя пачаць аздабляльныя працы. Таксама ў планах пракладванне сетак і добраўпарадкаванне, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».
За зіму будаўнікі пераклалі дах і ў бліжэйшы час плануюць заняцца тым жа на галоўным корпусе былога бровара. Таксама ўжо змантавалі перакрыцці першага і другога паверхаў. Дзякуючы гэтаму па будынку ўжо можна хадзіць. Таму ўладальнікі ўжо вядуць перагаворы з будучымі арандатарамі, з пулам якіх плануюць акрэсліцца да канца лета.
«Зараз мы ўжо разумеем, якім будзе будучы будынак, якая будзе лагістыка ў гэтым будынку, якія будуць тэхналагічныя вырашэнні ў гэтым будынку. То бок, калі раней мы гэта бачылі толькі на праектах, то зараз мы гэта бачым ужывую, як гэта ўсё будзе рэалізавана. Цяпло прыйшло, і зараз мы ўжо можам займацца працай па добраўпарадкаванні і пракладванні сетак», — сказаў намеснік дырэктара кампаніі-інвестара Аляксандр Заглубоцкі.
За ўвесь час рэканструкцыі піўзавода выдаткавалі больш за $ 2 млн. На далейшыя працы плануюць выдаткаваць яшчэ столькі ж. Але гэта сума без уліку тэхналагічных вырашэнняў, якія будуць рэалізоўваць арандатары.
Вядома, што для арандатараў будуць прад’яўляць умовы па захаванні стылю гістарычнага аб’екта. «Важна, каб яны ўпісваліся ў гэтую канцэпцыю, а не проста лічылі месца хайповым», — казаў Заглубоцкі.
Чытайце таксама: Улічылі архітэктуру, змянілі канцэпцыю: гродзенскі піўзавод рэканструююць як палац
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…