Здание на Советской, 1 со стороны площади Советской. Фото: Яндекс.Карты
Даўно пусты будынак на Савецкай, 1 — дваровы флігель — нарэшце рэканструююць. Там ужо хацелі адчыніць рэстаран у 2020 годзе, але нешта пайшло не так.
У будынак можна патрапіць праз арку ў двары. Праект прадугледжвае рэканструкцыю некалькіх нежылых памяшканняў, лесвічнай клеткі і гарышча. Пасля гэтага там з’явіцца грамадскае харчаванне і гатэль.
Будынак уваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2» (нацыянальнай значнасці) — «Забудова вул. Савецкай».
Дом падключаць да электрасеткі, вадаправода, каналізацыі, падвядуць сувязь і ацяпленне. Пасля будаўнічых работ адновяць і прылеглую тэрыторыю.
У рамках праекту плануюць:
Грамадскія абмеркаванні справаздачы па ацэнцы ўздзеяння работ на навакольнае асяроддзе (АУНА) пройдуць у красавіку-траўні 2024 года. Сход па абмеркаванні справаздачы аб АУНА арганізуюць у траўні-чэрвені, пасля дапрацуюць праект па атрыманых заўвагах. Рашэнне аб планаванай дзейнасці прымуць у чэрвені-ліпені 2024 года. Падрабязнасцяў праекту пакуль няма.
Раней у дворыку на Савецкай, 1, дзе стаіць будынак, працавала галерэя «Крыга», па нядзелях праходзілі традыцыйныя беларускія танцы. У 2020 годзе там ужо планавалі адкрыць кропку грамадскага харчавання. Гэта павінны быў быць рэстаран усходняй кухні з абедзеннай залай на 30 чалавек і барнай стойкай (43 кв.м.) на першым паверсе і банкетнай залай на 8 чалавек (39 кв.м.) на другім. Тады дом належаў фірме «ДемсаГрупп», на той момант уладальнікам студыі вэб-дызайну DG і крам адзення Istanbul Fashion House. Зараз фірме належаць рэстараны Pablo і «Поляна City».
З іншага боку будынка размяшчаецца праход да дома Мураўёва, у якім з 2021 года пасля рэканструкцыі працуе рэстаран гродзенскага бізнесмена Станіслава Сямашкі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…