Двушка свабоднай планіроўкі прадаецца на вул. Горкага. Пры рамонце ў ёй выкарыстоўвалі натуральныя матэрыялы. Занаванне арганізавалі з дапамогай драўляных перагародак. Адну са сцен пакінулі “цаглянай”.
У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра на вул. Горкага, 65. Яна складаецца з гасцінай, кухні, спальні і гардэробнай. Размешчана на другім паверсе пяціпавярхоўкі. Агульная плошча – 44.8 м2. Санвузел – сумешчаны. На падлозе – паркет. У ваннай – плітка з узорам і шмат падсвятлення.
У кватэры выканалі дызайнерскае аздабленне ў лаканічных танах. Пры гэтым выкарыстоўвалі натуральныя матэрыялы. Спланавалі гасціную са сталовай зонай, канапай з TV-зонай. Ёсць функцыянальная кухня. У прыхожай арганізавалі сістэму кампактнага захоўвання.


















Пад падваконнікам у кухні арганізавалі зоны для захоўвання. Яе зрабілі ў драўняных і сініх колерах. У тых жа сініх і бэжавых колерах вытрымалі гасціную і спальню.
Каля дома – медуніверсітэт, стадыён “Нёман”, у пешай даступнасці — ГЦ “OldCity”.
Кошт — $ 63 400.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра з выглядам на Нёман і Румлёва ў доме на могілках



