Візуалізацыя новага жылога комплексу на Савецкіх пагранічнікаў. Крыніца: Urban Hrodna
Новая будоўля хутка пачнецца паблізу цэнтра горада, у межах вул. Савецкіх Пагранічнікаў - Манюшкі - Нямцэвіча — Сыракомлі. Там з’явіцца вялікі 8-секцыйны жылы комплекс зменнай паверхавасці - яшчэ вышэйшы за свежазбудаваны «Купальскі». За год меркаваная плошча забудовы павялічылася з 1,63 да 3,67 га, заўважыў канал Urban Hrodna. Грамадскія абмеркаванні праекта пройдуць з 16 па 30 красавіка.
У рамках праекта плануюць узвесці жылы комплекс з секцыямі ў 8, 10, 12 і 14 паверхаў:
Крайнія секцыі будуць вышэйшымі, сярэднія — ніжэйшымі. Дом разлічаны на 418 кватэр.
Будынак будзе мець зігзагападобную форму. Вышыня жылога паверха складзе 3 м.
Падземны паркінг часткова размесціцца пад жылой часткай дома. Ён злучыцца з жылой часткай з дапамогай ліфтаў праз тамбур-шлюзы 1-га тыпу. Гарышчаў не будзе.
У секцыі 6 будзе пажарны праезд у арцы і пешаходны праход паміж вул. Сыракомлі і Нямцэвіча (замест часткі вул. Сыракомлі). Уваходы ў жылыя памяшканні і ўбудаваныя гандлёвыя кропкі будуць даступныя і з боку Савецкіх пагранічнікаў, і з боку двара (прахадныя пад’езды).
На прылеглай тэрыторыі зробяць пляцоўкі для гаспадарчых мэтаў, для адпачынку дарослых, дзіцячую і спартовую пляцоўкі, веластаянку. Прадугледжана безбар’ернае асяроддзе.
Вакол зробяць газоны, пасадзяць хмызнякі і жывую агароджу, асобныя дрэвы.
Побач запланавана 138 машынамесц на адкрытых стаянках (паводле табліцы ведамасці пляцовак - 144). Агулам запраектавана 383 парковачныя месцы, паркоўка на пяць месцаў ужо існуе.
Забудоўшчык — ТДА «Айрон» (той жа, што і ў суседняга «Купальскага»), замоўца будоўлі - ТАА «СтройФормула».
Дом збудуюць побач з комплексам «Купальскі» — ён будзе вышэйшым за яго на 4 паверхі. Абодва комплексы істотна змяняюць панараму цэнтральнай часткі вуліцы. За імі на вул. Купальскай хаваецца частка прыватнага сектара, якая пазбегла зносу. Гмахі будуюцца ўсутыч з аднапавярховымі дамамі і закрываюць іх ценем.
Надзел пад будоўлю выстаўлялі на продаж летам 2023 г. Для будаўніцтва трэба будзе знесці прыватныя дамы і надзелы, якія там размешчаны. Тады жыхары былі гэтаму зусім не рады — многія дамы дыхтоўныя, надзелы дагледжаныя, а гаспадары жылі там дзесяцігоддзямі. Адзін дом на Сыракомлі толькі скончылі будаваць. Знос яшчэ не пачалі. Паводле схемы, пад яго трапляе 16 пабудоў. Паводле ранейшых падлікаў, ён абыдзецца ў 1 986 851,70 руб.
Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 16 па 30 красавіка 2024. Заўвагі і прапановы прымаюць пісьмова:
Пабачыць праект можна будзе з 16 па 30 красавіка (
Усе прапановы разгледзяць на гарадской архітэктурна-горадабудаўнічай радзе. Вынікі абмеркаванняў з’явяцца на сайце гарвыканкама да 14 траўня.
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…