Побач з цэнтрам Гродна прадаецца чатырохпакаёвая кватэра з відам на Нёман і Румлёўскі парк па 2-м завулку Белуша, 3. Жыхары засяліліся год таму і вырашылі прадаць кватэру. Яе можна купіць з мэбляй і тэхнікай. Фішка кватэры — адкрытыя цагляныя сцены.
Гасціную аб’ядналі з адной з двух лоджый. У лоджыі панарамныя вокны — адтуль можна глядзець на Нёман, седзячы ў арэлях-гняздзе. На кухні застаецца тэхніка і сістэма ачысткі вады. У спальні ёсць убудаваная гардэробная. Астатнія два пакоі - дзіцячыя. Там мэбля з масіва дрэва. На адной са сцен можна маляваць — налепленая крэйдавая дошка.
Кватэра знаходзіцца на пятым паверсе 9-павярхоўкі. Агульная плошча — 81,4 м² .Уладальнікі цалкам замянілі праводку і сантэхніку, усталявалі міжпакаёвыя дзверы, праёмы і падваконнікі з масіва дрэва. Сцены пафарбавалі фарбай, якую можна мыць. На падлозе — ламінат і керамічная плітка.

























Дом — 1982 года пабудовы. Ён часткова стаіць на старых лютэранскіх могілках. Побач — вайсковыя могілкі, якія цяпер жыхары часта выкарыстоўваюць як парк для прагулак. Лесвічная клетка ў пад’ездзе пафарбаваная ў вясёленькі бэзавы колер.
Побач з домам — Скідзельскі рынак, школа, дзіцячы сад. У самім доме ёсць прадуктовы магазін. Дом прымыкае да новага мікрараёну на вуліцы Лідскай з сучаснымі дзіцячымі пляцоўкамі і інфраструктурай, якая развіваецца. Ёсць падвал і металічны гараж.
Кошт — $ 84 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трошка з лаканічным дызайнам і варкаўт-пляцоўкай у двары