Павел Гедройць. Фота: dialog1994.by
Паўла Гедройця, настаяцеля касцёлаў у вёсцы Галынка і Пярстунь Гродзенскага раёна, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта напісаў Telegram-канал «Гродненские сливы», які спрабуе дыскрэдытаваць святароў.
У канале не ўдакладнілі, вынеслі яму штраф або арышт. Вядома, што ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон. Таксама канал паведаміў пра «бандэраўскія песні», якія нібыта падабаюцца святару, і пра тое, што калегі пабаяліся прыйсці да яго на пасяджэнне.
Судзілі Паўла ў сярэдзіне сакавіка.
«Гродненские сливы» апублікавалі няправільнае фота, заўважыў падпісчык Telegram-канала «Право имеют». Яны зрабілі скрыншот старонкі цёзкі ксяндза.
Чытайце таксама:
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…