Навіны

На Любчанскім замку з’явіўся яшчэ адзін купал: вежу пад ім адбудавалі за год

На паўночнай вежы Любчанскага замка канчаткова ўсталявалі купал. Гэта адбылося ў канцы сакавіка 2024 года, паведаміў Telegram-канал «ВКЛ».

Купал збіралі на тэрыторыі замка. Працэсам кіраваў кіраўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» Іван Пячынскі. Дазорную вежу, на якой размясцілі купал, адбудавалі за адзін год.

Драўляны каркас купала быў гатовы і знаходзіўся на тэрыторыі замка з 2020 года. У 2022 годзе яго абілі бляхай.

Калі з’явіўся Любчанскі замак

Любчанскі замак першапачаткова быў драўляным. Яго пачаў будаваць Ян Кішка ў 1581 годзе. Тады каменнай была толькі ўязная вежа. Будаўніцтва каменнага замка скончылі ў XVII стагоддзі пры Радзівілах. Тады ж мястэчка Любча атрымала Магдэбургскае права ад караля Жыгімонта Вазы.

Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1654−1667 гадах Любчанскі замак практычна цалкам зруйнавалі. Аднаўляць яго пачалі толькі ў XIX стагоддзі. Гэтым займаліся новыя ўладальнікі - Фальц-Фейны. На месцы гаспадарскага дома яны пабудавалі двухпавярховы палац у стылі англійскай неаготыкі, а побач з параднай вежай — гасцявы дом.

Падчас Першай і Другой сусветных войнаў палац разбурылі. Ацалелі толькі дзве вежы на кутах. Пасля войнаў на фундаменце палаца пабудавалі школу.

Замак пачаў рэканструяваць яшчэ ў 2003 годзе Іван Пячынскі. Доўгі час рэканструкцыя трымалася амаль выключна на яго ініцыятыве і працы валанцёраў. Пазней да адбудовы замка далучыўся «Прыёрбанк» і іншыя арганізацыі.

Чытайце таксама: Замок в Любче, самый старый костел и забытая усадьба — путешествие за 1 день

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025