Гродзенец стаў міліцыянтам і пачаў служыць ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Але ён здзейсніў правіну, праз якую з ім датэрмінова скасавалі кантракт і звольнілі. Таму Акадэмія МУС праз суд спагнала з яго грошы за вучобу.
Гродзенец вучыўся ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Менавіта яна выступала ў судзе Ленінскага раёна Гродна 13 сакавіка ісцом.
Ёсць 13 падстаў для датэрміновага скасавання або спынення дзеяння кантракту аб службе: ад распівання спіртнога на службе і прагулу да разгалашэння дзяржтаямніцы і дыскрэдытацыі кіраўнікоў.
Гродзенец адслужыў 45 месяцаў замест 60 (амаль чатыры гады замест пяці - Hrodna.life). Таму з яго хацелі спагнаць 58 003,81 рублёў (€ 16 550). Столькі з яго і спагналі. Таксама ён аплаціць 2900,19 рублёў дзяржпошліны. Сам мужчына ў суд не з’явіўся.
Чытайце таксама: Былога сілавіка з Гродна асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»