Пластылінавыя танкі. Ілюстрацыйная выява створана Hrodna.life
Больш за 110 тыс. рублёў ($ 30 000) з дзяржбюджэту выдаткаваў ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці на патрэбы тэрытарыяльнай абароны. Для яе куплялі пластылін, алоўкі, чарніла, сшыткі і іншае — усё з парушэннем закону. Закупкі адбываліся ў 2020 годзе. Знайшоў і прааналізаваў парушэнні праект «Адкрытыя закупкі».
У траўні 2020 года камісарыят тройчы за дзень закупаў канцылярскія тавары. Сярод іх былі алоўкі, крэйда, штодзённікі, папера, карэктары і пластылін. Агульная сума закупак склала больш за 22 тыс. рублёў (на момант закупкі ў 2020 годзе — $ 9,2 тыс. альбо 818 базавых велічынь). І ва ўсіх закупках пастаўшчыком была фірма «Адаст», якая валодае крамай «Всё для офиса».
Пры першай закупцы з прадаўцом заключылі дамову на 8000 рублёў, нягледзячы на тое, што гандлёвая прапанова была на 1,6 тыс. рублёў. Падчас другой закупкі ў той жа дзень з «Адаст» заключылі дамову на 8000 рублёў, хаця прапанова была на 665 рублёў. Падчас трэцяга тэндара дамову заключылі зноў на 8000 рублёў пры прапанове на 1367 рублёў. То бок, цану закупкі завысілі агулам у 6,6 разоў: маглі купіць усё за 3632 рублі, але вырашылі заплаціць 24 000 рублёў.
Падобныя тры закупкі адбыліся ў лістападзе 2020 года. Камісарыят заключаў з «Адаст» дамовы на 6000 рублёў, але сумы прапаноў былі меншыя.
Усе гэтыя закупкі ваенкамат Гродзенскай вобласці праводзіў як закупкі з адной крыніцы, фактычна без канкурэнцыі. Хаця агульная сума закупак такая, што пры правільнай працэдуры трэба было б праводзіць сапраўдны тэндар на конкурснай аснове.
Аднак камісарыят проста выбраў фірму «Адаст». Паводле заўвагі да закупкі, у камісарыяце ў пачатку 2020 года быццам бы разглядалі і іншых пастаўнікоў канцылярскіх тавараў. Іх прапановы не паказалі, але быццам бы яны былі менш выгадныя за прапанову «Адаст».
«Адкрытыя закупкі» канстатавалі, што ў 2020 годзе прайшлі дзве серыі закупак з ідэнтычнымі парушэннямі:
У Беларусі войскі тэрытарыяльнай абароны маюць дапаможнае значэнне. Яны складаюцца з асобаў, якія прайшлі вайсковую службу і знаходзяцца ў запасе. Гэтыя войскі збіраюць толькі падчас вайны альбо ў перыяд напружанай вайскова-палітычнай сітуацыі.
У 2023 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб народным апалчэнні». Узброеныя атрады павінны будуць стаць рэзервам тэрытарыяльнай абароны ў выпадку ўвядзення вайсковага стану.
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…