Пракуроры ў Гродзенскай вобласці маніторылі сацсеткі і Telegram-каналы і знайшлі 62 «экстрэмісцкіх» рэсурса за 2023 год і пачатак 2024. Яны накіравалі іх у гродзенскія суды. 59 рэсурсаў ужо прызналі экстрэмісцкімі.
Прычынай прызнання экстрэмісцкімі сталі нібыта звесткі аб прапагандзе экстрэмісцкай дзейнасці, размешчаныя на рэсурсах. Адзін з іх — Telegram-чат «ЧАТ БЕЛАРУСЬ СЕЙЧАС». Там знайшлі заклікі да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразы і паклёп на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Адміністратар не блакаваў чат.
Пасля пасяджэння суда рэсурс з’яўляецца ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Наступае адказнасць па арт. 19.11 КаАП. Зараз у спісе 987 старонак 15 кегелем Times New Roman.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост