Навіны

«Гарачыя дэбаты ў калектывах». Хто будзе прадстаўляць Гродзеншчыну на УНС і чым яны будуць займацца

50 кандыдатаў у дэлегаты выбралі ад гродзенскіх праўладных арганізацый. Яны паедуць на Усебеларускі народны сход, дзе раскажуць аб праблемах. Напрыклад, недахопам кадраў і жылля ў вёсцы. Стаць дэлегатам нельга з замежным грамадзянствам або льготамі ў іншай краіне. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, хто ад Гродзенскай вобласці паедзе на УНС і што яны плануюць абмеркаваць.

10 чалавек на УНС абралі ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Гэта прафсаюзныя лідары арганізацый і прадпрыемстваў, актывісты прафсаюзнага руху, заслужаныя работнікі і маладыя спецыялісты.

Вылучэнне дэлегатаў на УНС працягнецца да 31 сакавіка. Пасля гэтага адбудзецца вызначэнне дэлегатаў ад мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці. Першае пасяджэнне сёмага Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24−25 красавіка. Максімум дэлегатаў - 1200 чалавек.

Дэлегатамі УНС могуць стаць прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады, прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў, а таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Кандыдаты ў дэлегаты павінны быць грамадзянамі РБ, пастаянна пражываць у краіне, не быць судзімымі, не мець іншага грамадзянства або льгот у іншай краіне.

На УНС могуць зацвярджаць найбольш важныя для краіны дакументы, ссоўваць з пасады прэзідэнта ў выпадку грубага парушэння ім Канстытуцыі або здзяйснення цяжкага злачынства, уводзіць надзвычайнае або ваеннае становішча. У гэты раз збіраюцца разгледзець новую канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і ваенную дактрыну Беларусі.

Сярод іх — старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «СКБЗ «Альберцін» Юлія Скамарох і вядучы спецыяліст кантрольна-аналітычнага аддзела Гродзенскага аблспажыўтаварыства Дзмітрый Беразоўскі. Юлію цікавяць тэмы эканамічнага развіцця і інтарэсы моладзі. Дзмітрый плануе надаць моладзевай палітыцы, замацаванню маладых спецыялістаў на прадпрыемствах і фармаванню іх як прафесіяналаў.

 — Патрабаванні да кандыдатаў у дэлегаты вельмі простыя. Гэта павінны быць людзі, якія адданыя сваёй краіне. Канкурэнцыя была сапраўды вельмі вялікая, даходзіла да таго, што нават у адным цэху некалькі людзей прэтэндавалі на тое, каб дэлегавацца на УНС. У калектывах праходзілі гарачыя дэбаты. Да кампаніі, якая праходзіць цяпер, у грамадства сапраўды вялікая цікавасць, — распавяла намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч.

У 2021 годзе незалежны прафсаюз «Гродна Азот» выступіў са сцвярджэннем, што дэлегатаў, якія паедуць прадстаўляць інтарэсы рабочых на сход, на прадпрыемстве не выбіралі.

«Белая Русь» — пра недахоп кадраў і жылля ў вёсцы

Яшчэ 10 чалавек абралі ад «Белай Русі». Туды трапіў майстар Зэльвенскага раёна газазабеспячэння ПУ «Слонімгаз» Сяргей Дарашэнка. Ён цікавіцца развіццём газавай галіны і развіццём сацыяльнай, спартыўнай і адукацыйнай сфер. Таксама на УНС паедзе старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Каралько і дырэктар Кемелішскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Аляксандр Іванцэвіч. Ён хоча абмеркаваць тэмы недахопу кадраў і аднаўлення будаўніцтва жылля шматдзетным сем’ям у сельскай мясцовасці.

— Мяне, як прадстаўніка сістэмы адукацыі і жыхара сельскай мясцовасці, асабліва хвалюе праблема недахопу кадраў. На мой погляд, гэтае пытанне заслугоўвае асобнай увагі на Усебеларускім народным сходзе. Акрамя таго, хацелася б закрануць тэму аднаўлення будаўніцтва жылля шматдзетным сем’ям у сельскай мясцовасці, — падзяліўся Аляксандр.

Праблемы сельскай гаспадаркі і квітнеючая Беларусь

Ад Беларускага саюза жанчын выбралі 10 прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, сацыяльных работнікаў, педагогаў, работнікаў сельскай гаспадаркі. Сярод іх — галоўны заатэхнік СВК «Свіслач» Святлана Новік. Яна хоча абмеркаваць развіццё сельскай гаспадаркі і будучыню дзяцей. «Я хачу, каб яны жылі ў мірнай, прыгожай і квітнеючай краіне, дзе яны змогуць атрымаць годную адукацыю, рэалізаваць сябе», — падзялілася Святлана Новік.

Яшчэ адзін дэлегат — інжынер-праграміст філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» Марыя Полудзень.

Інтарэсы старэйшага пакалення і гістарычная памяць

10 дзеячаў будаўнічай галіны і педагогі паедуць ад Гродзенскага абласнога Савета ветэранаў. З іх — тры жанчыны. Старшыня Мастоўскага раённага Савета ветэранаў Ірына Сераброўская хоча прасоўваць інтарэсы людзей старэйшага пакалення і носьбітаў гістарычнай памяці. Яшчэ адзін кандыдат — старшыня камісіі па рабоце з моладдзю і патрыятычным выхаванні насельніцтва абласнога савета ветэранаў Аляксандр Сягоднік.

Круглагодны студэнцкі медыцынскі атрад

Выбралі дэлегатаў ад БРСМ. У ліку кандыдатаў - маладыя ўрачы і педагогі, работнікі сельскай гаспадаркі, вайскоўцы. Адным з кандыдатаў у дэлегаты стала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анастасія Кісель. Кандыдат у дэлегаты УНС Лізавета Лупач прасоўвае ідэю круглагоднага студэнцкага медыцынскага атрада.

Інтарэсы калектыву

Сем кандыдатаў у дэлегаты УНС выбралі ад Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Сярод іншых паедуць дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага каледжа Эльвіру Сарока і генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка. Ён правядзе сустрэчы ў калектыве, каб даведацца іх пажаданні.


Шосты Усебеларускі народны сход прайшоў у Мінску 11−12 лютага 2021 года. Там анансавалі змены Канстытуцыі і рэспубліканскі рэферэндум. І ў чарговы раз абмеркавалі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024