Навіны

Дзве новыя краіны пачнуць выдаваць «шэнген». Падацца можна ў Гродне

З 1 красавіка 2024 года выдаваць «адзіныя» шэнгенскія візы са зборам біяметрычных дадзеных грамадзянам трэціх краін павінны пачаць Балгарыя і Румынія. Сярод гарадоў, дзе можна будзе падаць дакументы — Гродна.

Абноўлена:

1 красавіка 2024 г. стала вядома, што прымаць дакументы на балгарскія візы ў візавым цэнтры «VFS Global» у Мінску пачнуць з 15 красавіка 2024 г., а ў іншых візавых цэнтрах «VFS Global», у тым ліку ў Гродне, з 1 траўня 2024 г. Пра гэта паведаміла Амбасада Балгарыі ў Мінску.

Інфармацыя на сайце візавага цэнтра «VFS Global» https://visa.vfsglobal.com/blr/ru/bgr і кол-цэнтр +375 17 3 882 912 будуць даступныя з 8 красавіка 2024 г.

Паводле рашэння Рады Еўрапейскага саюзу з 31 сакавіка для Румыніі і Балгарыі адменяць памежны кантроль на марскіх і паветраных межах у рамках Шэнгенскай зоны. У Румыніі плануюць пачаць выдаваць «шэнген» трэцім краінам з 31 сакавіка. Амбасада Балгарыі таксама пацвердзіла пачатак выдачы шэнгенскіх візаў.

Пагадненне аб абслугоўванні пасольства Балгарыі заключыла з фірмай-пасрэднікам «VFS Global», якая прадстаўляе візавы цэнтр у Гродне.

Прымаць дакументы на шэнгенскія візы Балгарыі плануюць таксама ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Лідзе, Магілёве і Пінску. Консульскі збор складзе € 35, збор візавага цэнтра — € 25.

Зараз над тым, каб спрасціць запіс на падачу дакументаў на візу, працуе Польшча. Праўда, у выніку візы падаражэюць.

Чытайце таксама: Падаць дакументы на польскую візу зараз можна толькі па месцы прапіскі. Але Гродна — выключэнне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025