Уласнікі гродзенскіх кавярняў “Крепкий чёрный” и “Крепкий белый” адкрылі ў Мінску новую кавярню – “Чёрно-белый”. Адкрыццё адбылося 24 сакавіка 2024 года.

Кавярня размяшчаецца насупраць Нацыянальнай бібліятэкі на вуліцы Мсціслаўца, 10. Новая кавярня веган-, пэтс- і фрыланс- фрэндлі. Там прапануюць вегетарыянскую ежу, туды пускаюць з жывёламі, а таксама не супраць, каб там працавалі фрылансеры.
“Да нас можна з ноўтбукам – сядзіце колькі хочаце, але толькі, калі ласка, за вялікім сінім сталом”, – напісалі на ўваходзе ў кавярню.
Кавярня працуе ў тэставым рэжыме з 8:00 да 23:00.


Што па чым у “Черно-белым”?
У меню ёсць сняданкі, а таксама карта кавы. Там можна замовіць сырнік альбо панкейкі за 15 рублёў. Сэндвіч з беконам будзе каштаваць 18 рублёў, а вялікі сняданак – 24 рублі. Цана за каву пачынаецца ад 5 рублёў.
У Гродне працуюць чатыры гады
Кавярню “Крепкий Чёрный” у Гродне адкрылі ў траўні 2020 года ў гандлёвым цэнтры Kazzarma Mall. Установа пазіцыянуе сябе як «pets friendly». Яны спецыяльна вырашылі адкрыцца ў жылым мікрараёне і працуюць «з веганскім ухілам». У буднія дні кавярня пачынае працаваць з 8.00 раніцы.
Другую кавярню – “Крепкий белый” гродзенцы адкрылі ў кастрычніку 2022 года на вуліцы Замкавай, 12. Яе размясцілі на другім паверсе бізнес-цэнтра “На Замкавай”.


