Навіны

Гарадскія пляжы падрыхтуюць да сезона да канца красавіка

У Гродне плануюць падрыхтоўку гарадскіх пляжаў да купальнага сезона. Добраўпарадкаваць пляжы хочуць да 20 красавіка 2024 года, паведаміў «Гродна Плюс».

Для добраўпарадкавання пляжаў Гродзенскае Таварыства выратавання на водах (ТВВОД) будзе заключаць дамовы з арганізацыямі жыллёва-камунальных гаспадарак. Бо яны нясуць адказнасць за гродзенскія пляжы.

«Мы будзем усталёўваць дзіцячыя купальні, мы будзем абсталёўваць бяспечныя адлегласці, якія акрэсліваюцца на вадзе», — сказаў старшыня Гродзенскага ТВВОД Сяргей Вінаградаў.

Дзе ў Гродне ёсць пляжы

На тэрыторыі горада ёсць чатыры абсталяваныя месцы, каб купацца і загараць: на Юбілейным возеры, Цэнтральны пляж, Вусікі і Ласосна. У верасні 2022 года стала вядома, што летам 2023 года ў Гродне могуць арганізаваць новыя пляжы. Спецыялісты планавалі абследаваць акваторыю каля мікрараёна на вуліцы Лідская і побач з Усходнім мостам. Але яго так і не арганізавалі.

Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскім раёне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024