Навіны

На польска-беларускай мяжы паставяць 70-мятровыя вышкі. Навошта?

Польшча плануе ўзвесці назіральныя вышкі вышынёй каля 70 метраў уздоўж мяжы з Беларуссю. На іх размясцяць сучаснае оптыка-электроннае абсталяванне, паведаміла Gazeta Prawna са спасылкай на кіраўніка Памежнай аховы Польшчы Роберта Багана.

Польская мяжа ілюстрацынае фота. Крыніца: charter97.org

Пра гэта Баган распавёў падчас сумеснага паседжання камітэтаў Сейма па нацыянальнай абароне, а таксама адміністрацыіі і ўнутранным справам. На яго думку, вышкі дапамогуць забяспечыць лепшы агляд і кантроль стратэгічнага ўчастка мяжы. З вышак можна будзе маніторыць тэрыторыю амаль на 10 км у абодва бакі мяжы.

Памежнікам патрэбны дроны і новыя дарогі

Кіраўнік Памежнай аховы лічыць, што Польшчы варта набыць беспілотнікі з вертыкальным узлётам, а таксама пракласці асфальтаваную дарогу ўздоўж мяжы. Гэта павінна паскорыць рэагаванне памежнай службы.

«Праз тое, што так званая тэхнічная дарога інтэнсіўна выкарыстоўваецца як памежнымі машынамі, так і войскам, доступ да разнастайных раёнаў і хуткасць рэагавання значна зніжаецца», — зазначыў Баган.

Навошта ўзмацняць мяжу

Летам 2021 года ўлады Польшчы вырашылі пабудаваць на мяжы з Беларуссю плот. Такім чынам меркавалі спыніць нелегальныя перасячэнні мяжы. Агароджа была гатова летам 2022 года. Даўжыня плоту склала больш за 186 км, а вышыня — 2,5 метра.

Але зараз ужо ясна, што плот аказаўся не вельмі эфектыўным. Людзі, што хочуць патрапіць за мяжу незаконна, разгінаюць агароджу з дапамогай аўтамабільнага дамкрата, а таксама праплываюць праз водапрапускныя трубы.

Чытайце таксама: Польшча працягне адгароджвацца ад Беларусі: пабудуе электронны бар’ер на памежных рэках

Колькі мігрантаў спрабавала патрапіць у Польшчу

З пачатку міграцыйнага крызісу Польшча зафіксавала больш за 80 тыс. спробаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Палякі затрымалі больш за 42 тыс. чалавек.

Ад ліпеня 2021 года да аховы польскай мяжы прыцягнулі 5,6 тыс. вайскоўцаў, у 2022 годзе — 6,7 тыс., у 2023 — 3 тыс., з пачатку 2024 — 4,6 тыс.

Колькі каштуе закрытая мяжа

На забеспячэнне бяспекі на польска-беларускай мяжы ў 2021−2023 гадах палякі выдаткавалі 1,5 млрд злотых (каля $ 375 млн). Планаваныя выдаткі ў 2024 годзе складуць 850 млн злотых (амаль $ 20 млн).

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024