Навіны

Пракурораў з Гродна навучаць захоўваць дзяржсакрэты

Для пракурораў Гродзенскай вобласці правядуць навучальны курс «Актуальныя пытанні забеспячэння абароны дзяржаўных сакрэтаў у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях». На гэта для ведамства выдаткуюць 2 667 рублёў з рэспубліканскага бюджэту.

Такія курсы пройдуць у 21 арганізацыі вобласці. Кожны з курсаў каштуе 127 рублёў.

Пракуроры вывучаць абарону сакрэтаў за адзін працоўны дзень ці восем гадзін. Пасля паспяховага завяршэння навучання ім выдадуць сертыфікат аб навучанні.


Дзяржаўныя сакрэты падпадзяляюцца на дзве катэгорыі: дзяржаўную тайну і службовую тайну. Дзяржаўная таямніца — звесткі, у выніку выдавання або страты якіх могуць наступіць цяжкія наступствы для нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Па арт. 373 КК «Наўмыснае разгалашэнне дзяржаўнай таямніцы» пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

У Гродне за разгалашэнне дзяржтаямніцы асудзілі былога начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Сяргея Ціхага. Такія справы, як правіла, праходзяць у закрытым рэжыме і не публікуюцца ў банку судовых рашэнняў.

Чытайце таксама: У Гродне прызначылі новага пракурора горада. Што здарылася са старым?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025