Навіны

Дзень святога Патрыка 2024 у Гродне: пяць прапаноў ад бараў - з жывой музыкай і зялёным півам

Дзень святога Патрыка штогод адзначаюць 17 сакавіка. У Ірландыі гэта дзяржаўнае свята, але апрануцца ў зялёны колер і выпіць такога ж колеру піва ў гэты дзень можна ў многіх краінах свету. У Гродне ў пятніцу і на выхадных тэматычныя вечарыны правядуць пяць бараў.

Дзе знайсці зялёнае піва ў Гродне

У ірландскім пабе Harats Дзень святога Патрыка адзначаюць некалькі дзён пад агульнай назвай «Кібер-Патрык».

15 сакавіка там выступіць кавер-бэнд «Настроение». Пачатак у 21:00, уваход 10 рублёў. На вечарынцы падвядуць вынікі розыгрышу скрыні «Гінэса».

16 сакавіка ў 19:00 на заднім двары паба збяруцца байкеры, а пасля адбудзецца трыб’ют-канцэрт Nirvana і Red Hot Chili Peppers ад гурта Back to the future. Пачатак у 21:00, уваход на канцэрт 15 рублёў.

17 сакавіка ў пабе выступіць акустычны кавер-бэнд Get Lucky, уваход вольны, пачатак у 21:00.

На кране ў гонар свята ёсць зялёнае піва Konrad Green King.

«Травяніста-зялёны колер чэшскага піва мае натуральнае паходжанне», — пішуць у Instagram установы.

Выпіць такога ж зялёнага піва ў Гродне можна не толькі ў Дзень святога Патрыка. Увесь сакавік яно ёсць у бары BeerЛога.

Чытайте таксама: У Гродне быў свой Патрык. Хто гэта і што пра яго вядома?

Дзе знайсці тэматычныя кактэйлі і настойкі да Дня святога Патрыка ў Гродне

Два канцэрты пройдуць у Five-No. 15 сакавіка выступіць гурт GRODNO HARD BLUES BAND, пачатак у 21:30. 16 сакавіка прыедуць музыканты з Мінска — INІUENDO, FILIPOVICH, PANTHEON. Бармэны будуць разліваць тэматычныя кактэйлі.

У чарачнай «Пташка» 16 сакавіка прапануюць эксклюзіўную настойку «Дзюшэс-агурок» і эль «Олд Бобі». Абяцаюць музыку і атмасферу ірландскага паба — з 16:00 да 4:00.

Фота: Instagram @ptashka.grodno

У бары «СОН» 16 сакавіка за рэпост разыгрываюць напоі і кактэйль «Зялёны ложак». На старонцы бара ў Instagram мы не знайшлі інфармацыі аб тэматычнай вечарынцы, але калі на гэтых выхадных вельмі хочацца выпіць што-небудзь зялёнае — то можна паўдзельнічаць у розыгрышы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025