У Гродне акрэслілі тры кропкі для продажу бярозавага соку ў 2024 годзе. Пра гэта Гродзенская лясная гаспадарка расказала ў Instagaram.

Прадаваць бярозавік будуць з 15 сакавіка 2024 года:

  • у адміністрацыйным будынку Гродзенскага лясгаса на вуліцы Фестывальнай, 16А;
  • на гандлёвай пляцоўцы на рынку «Паўднёвы»;
  • у Гродзенскім лясгасе ў вёсцы Багушоўка, вуліца Лясная, 2.

UPD: Цана за літр соку — 25 капеек. Таксама можна набыць сок ў тары аб’ёмам — пяць літраў за 2,9 рублі альбо 10 літраў за 5,81 рублёў.

Колькі каштаваў бярозавік у мінулыя гады

Летась у адміністрацыі будынка лясгаса і на «Паўднёвым» рынку бярозавік прадавалі па 25 капеек за літр, у 2022 годзе 100 літраў сока аддавалі за 21,6 рублёў. У Багушоўцы летась сок каштаваў 23 капейкі, а ў 2022 годзе — 24 капейкі.

Збіраць бярозавік можна не паўсюль

За парушэнне тэрміну збору, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору і за адсутнасць дакументаў пры зборы бярозавага соку можна атрымаць штраф да 20 базавых велічынь (800 рублёў) паводле артыкула 15.26 КаАП. Індывідуальнаму прадпрымальніку пагражае да 100 базавых (4000 рублёў), юрыдычнай асобе — да 500 базавых (20 тыс. рублёў).

За збор соку ў непрадугледжаных месцах пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1,2 тыс. рублёў). На індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (4000 рублёў), на юрыдычную асобу — да 300 базавых (12 тыс. рублёў).