У Гродне збіраюцца мадэрнізаваць паліклініку МУС па вул. Астроўскага, 3. Зараз выбіраюць падрадную арганізацыю на выкананне праектна-пошукавых работ.
На вул. Астроўскага, 3 размяшчаецца будынак «спецыялізаванага аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг». Тут знаходзіцца медслужба Дэпартамента фінансаў і тылу МУС па Гродзенскай вобласці.
Што зробяць?
- мадэрнізацыю сістэмы прытокава-выцяжной вентыляцыі;
- усталююць кандыцыянеры ў памяшканнях,
- заменяць аконныя блокі тэхнічнага паверха;
- рамонт сістэмы ацяплення;
- рамонт сістэмы пажаратушэння;
- заменяць унутраныя сеткі электразабеспячэння і абсталявання;
- заменяць сеткі водазабеспячэння і водаадвядзення;
- заменяць дахавае пакрыццё;
- рамонт вонкавай гідраізаляцыі падмуркаў,
- заменяць адмосткі з уладкаваннем гідраізаляцыйнага пласта;
- усталююць гаўбечныя вітражы;
- афарбуюць фасад;
- заменяць ўваход;
- добраўпарадкуюць тэрыторыю (замена агароджы, варот, пакрыцця, уладкаванне парковачных месцаў);
- заменяць перагародкі;
- адрамантуюць калідоры, кабінеты, лабараторыі, падвалы;
- часткова заменяць дзвярныя блокі;
- заменяць пажарную і ахоўную сігналізацыю;
- абсталююць памяшканне для сервернай;
- заменяць сеткі ВОЛС;
Пры мадэрнізацыі забяспечаць бесперапыннае ўніверсальнае безбар’ернае асяроддзе. Таксама зробяць сістэму электроннай чаргі.
Будынак пабудавалі ў 1986 годзе. Яго фізічны знос вызначылі ў 36%. Закупку праводзіць ведамства. На дакументацыю на мадэрнізацыю збіраюцца выдаткаваць 550 000 рублёў з рэспубліканскага бюджэту. Работы правядуць з 8 красавіка па 31 кастрычніка 2024 года. Работы па рамонце плануюць пачаць у красавіку 2025 года.
Чытайце таксама: У старадаўнім будынку УУС у Гродне правядуць рамонт. Праводку і выключальнікі зробяць у стылі рэтра