Міліцыянты Лідскага раёна знайшлі сацсетку X (Twitter) і выявілі там пост «Жыве Беларусь!», які пакінуў мясцовы жыхар. Гэта палічылі пікетаваннем — мужчыну судзілі.
Бацька двух дваіх малалетніх дзяцей і інжынер размясціў на ўсеагульны агляд на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X (Twitter) надпіс «Жыве Беларусь!». Гэтым ён нібыта ўзяў удзел у пікетаванні без дазволу мясцовых уладаў.
Адміністрацыйную справу разгледзелі 25 лютага ў судзе Лідскага раёна. Паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» мужчыну арыштавалі на 15 сутак без канфіскацыі.
Чытайце таксама: Лідчанін напісаў на майстэрні «Жыве Беларусь!». Яго аштрафавалі