Навіны

Стары замак зробяць даступным людзям з інваліднасцю. На першым этапе рэканструкцыі пра іх забылі

У 2024 годзе «Гроднаграмадзянпраект» плануе скончыць праектныя працы па другой чарзе рэстаўрацыі Старога замка і пачаць іх рэалізацыю. У яе ўваходзіць асноўны будынак палаца Баторыя. На гэты раз шмат увагі вырашылі надаць безбар’ернаму асяроддзю.

Другая чарга рэканструкцыі замка ўключае ў сябе ў асноўным працы ў замку Баторыя і флігелі, які прымыкае да яго.

У палацы створаць замкавыя інтэр'еры каралеўскіх спальні і кабінета, сталовай хаты і іншых памяшканняў. Таксама там размесцяць музейныя экспазіцыі, прысвечаныя археалагічным знаходкам, каралеўскаму паляванню, каралям, для якіх замак служыў рэзідэнцыяй з канца XVI па пачатак XVIII стагоддзяў, і іх жонкам, расказаў дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка для БелТА.

Вырашылі выправіць памылкі першай чаргі?

Пры планаванні другой чаргі рэканструкцыі шмат увагі вырашылі надаць безбар’ернаму асяроддзю ў Старым замку. Яно павінна даць доступ да экспазіцый фізічна аслабленым людзям і пры гэтым арганічна ўпісацца ў старадаўнія інтэр'еры. Праект прадугледжвае пад’ёмнікі, пандусы.
Частку экспанатаў зробяць тактыльна даступнай для наведвальнікаў з аслабленым зрокам. А ўжо ў трэцяй чарзе рэканструкцыі і рэстаўрацыі замкавага комплексу плануюць стварыць спецыяльныя экспазіцыі для людзей са слабым зрокам з прымяненнем сучасных тэхналогій.

Чытайце таксама: «Працуем над 20 заламі». Дырэктар музея расказаў, што будзе ў палацы Баторыя ў Гродне

Даступнасць экспазіцыі для фізічна аслабленых людзей, людзей з інваліднасцю стала праблемай пасля першай чаргі рэканструкцыі. У адкрытыя ў 2021 годзе залы, акрамя аднаго, чалавек на інвалідным вазку трапіць проста не мог — пандусаў не было наогул, не было ні ліфтаў, ні пад’ёмнікаў, а сходы аказаліся высокімі. Умоўна даступная — толькі асобная зала, дзе расказваюць пра гісторыю замка. Каб дабрацца да яе, трэба прасіць адчыніць браму, даехаць па бруку і знайсці кагосьці, хто б дапамог падняцца па прыступках. Людзям, у якіх праблемы з адной рукой, небяспечна карыстацца сходамі - парэнчы ёсць толькі з аднаго боку. Хаця ў 2019, перад тым як замак закрылі на рамонт, казалі, што ў музеі прадугледзяць безбар’ернае асяроддзе.

Фота з архіву Hrodna.life

Стары замак стаў папулярным

Пасля завяршэння першага этапу рэканструкцыі Стары замак карыстаецца вялікай папулярнасцю. У 2023 годзе яго наведалі каля 170 тысяч чалавек. Разам з Новым замкам колькасць наведвальнікаў склала 257 тысяч.

Падчас першай чаргі работ аднавілі замкавую капліцу, купал уязной вежы, адбудавалі сярэднюю вежу, галерэю, так званую мерную хату і будынак пры сярэдняй вежы. Экспазіцыя ў гэтых памяшканнях прысвечана асноўным этапам забудовы Замкавай гары — дзядзінца XI-XII стст., гатычнаму замку князя Вітаўта, рэнесанснаму палацу Стэфана Баторыя і перабудовам XVII-XIX стст. Створаны інтэр'ерныя залы — капліца, каралеўская лазня, пакоі чыноўніка і Алебастравая зала,
можна падняцца на назіральную пляцоўку.

Экспазіцыя складзена з прымяненнем сучасных тэхналогій. Інфармацыя ў інфакіёсках даступная на шасці мовах: беларускай, рускай, англійскай, польскай, літоўскай і кітайскай. Дзякуючы відэа і 3D-праекцыям на сценах «ажываюць» сюжэты з гісторыі Замкавай гары і Гродна.

Што плануюць зрабіць на трэцім этапе

Падчас трэцяга этапу работ плануюць адрэстаўраваць двор, замкавыя сцены з боку Гараднічанкі і астатнюю частку сцяны з боку Нёмана з прылеглымі гаспадарчымі пабудовамі. У планах стварэнне падземнага павільёна для экспанавання руін Ніжняй і Верхняй цэркваў, так званага княжацкага церама.

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024