Новый зал в музее Лидского замка. Источник: Instagram zamak.lida
У дзяржаўным гісторыка-мастацкім музеі ў Лідскім замку адкрылі інтэрактыўную залу «Цікавыя рэчы Сярэднявечча». Там усё ці амаль усё можна памацаць рукамі, распавялі ў музеі.
«Ідэя такой залы ляжала, што называецца, на паверхні, — расказалі ў музеі для БелТА. — Рэдкі наведвальнік не адчувае жадання дакрануцца да гістарычных артэфактаў. Але калі кожны пачне гэта рабіць, экспанаты доўга не пражывуць. Таму і выстаўляюцца ў музеях усім вядомыя шыльдачкі. Мы ж вырашылі пайсці ад зваротнага і даць гасцям магчымасць памацаць у зале ўсё, што прыцягвае погляд».
Зала падзелена на дзве паловы, «мужчынскую» і «жаночую». У «жаночай» частцы экспазіцыі паказаны рамёствы і заняткі гаспадыні дома: гатаванне, ткацтва, пляценне, шыццё. На «мужчынскай» палове — экспанаты, звязаныя з кавальскай і зброевай справай, дрэваапрацоўкай.
Да 8 сакавіка ў зале падрыхтуюць праект «Інтэрактыўная гардэробная Сярэднявечча».
Наведвальнікі змогуць прымераць старажытныя ўборы, упрыгожванні і даспехі ад мясцовага каваля.
У новай зале плануюць праводзіць экскурсіі, заняткі і майстар-класы для дзяцей і дарослых. Дадатковыя білеты не патрэбны, наведванне залы ўваходзіць у асноўны білет.
Чытайце таксама: «Каб музей працаваў, трэба парушаць закон». Чаму крызіс у беларускай музейнай справе не праходзіць
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…