Навіны

Пад Гроднам заўважылі рэдкую афрыканскую птушку. Што пра яе вядома?

У Скідзелі паляўнічыя сфатаграфавалі незвычайных для нашых шырот нільскіх гусей. Упершыню ў Беларусі гэтых птушак зафіксавалі ў 2020 годзе.

Ад іншых гусей гэтая птушка адрозніваецца характэрнай іржава-карычневай афарбоўкай і цёмна-карычневым колам на шыі. Таксама ў птушкі цёмна-карычневыя плямы вакол вачэй, якія робяць позірк птушкі вельмі выразным.

Дзе звычайна жывуць такія птушкі

Натуральнае асяроддзе гэтага віда — Афрыка. Яны жывуць на поўдзень ад Сахары і ў даліне ракі Ніл у Егіпце. У краінах Еўропы і Азіі іх часта выкарыстоўваюць у якасці дэкаратыўнай паркавай птушкі. Убачыць такую птушку ў Беларусі - рэдкасць.

У Беларусі птушка з’яўляецца з 2020 года

Нільскага гуся ўпершыню зафіксавалі ў Беларусі ў пачатку 2020 года. Тады дзве асобіны заўважылі ў ваколіцах вёскі Макараўцы ў Бераставіцкім раёне. Калі арнітолагі вызначылі дакладны від жывёлы, яе ўключылі ў спіс птушак Беларусі і аднеслі да катэгорыі «С» — збеглыя з няволі птушкі, якія стварылі незалежную гнездавую папуляцыю, але размнажацца на тэрыторыі самой краіны яшчэ не пачалі.

Чытайце таксама: У Гродзенскім заапарку ратуюць птушак. Як яны туды трапляюць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024