Навіны

Лукашэнка пагадзіўся выратаваць гродзенскае прадпрыемства ад пазыкаў

Гродзенскае прадпрыемства «Гроднапрамбуд» і брэсцкі «Будаўнічы трэст № 8» будуць фінансава аздараўляць. Адпаведны ўказ 23 лютага 2024 года падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

«Гроднапрамбуду» і «Будаўнічаму трэсту № 8» рэструктурызуюць пазыку. Гэта адбываецца ў выпадку, калі ў прадпрыемства не хапае грошай і яно не мае магчымасці самастойна пагасіць пазыкі.

Як «Гроднапрамбуду» дапамогуць разабрацца з пазыкамі

Арганізацыі дазволяць адтэрмінаваць выплаты пазыкаў на тры гады. Потым яна зможа сплачваць іх у растэрміноўку цягам двух гадоў штоквартальна. Пры гэтым пазыку ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) адтэрмінаваць не ўдалося. Але яе таксама дазволілі сплачваць у растэрміноўку на тры гады.

Таксама з 1 сакавіка на існуючыя пазыкі перастануць налічваць працэнты, пені і штрафы.

Адтэрміноўка і растэрміноўка будуць дзейнічаць толькі, калі прадпрыемства зможа своечасова разлічвацца па актуальных рахунках з падатковай, ФСАН і пастаўшчыком электраэнергіі. Калі графік плацяжоў будзе парушаны — спыніцца і дзеянне адтэрміноўкі.

Лукашэнка не хацеў падпісваць указ

Пытанне падтрымкі прадпрыемстваў абмяркоўвалі на нарадзе Лукашэнкі з Саветам міністраў 18 студзеня 2024 года. Тады ён не падпісаў праект указа і запатрабаваў звязаць падтрымку з выкананнем шэрагу патрабаванняў.

Арганізацыі павінны штогод дасягаць усталяванага прыбытку ад рэалізацыі тавараў, прац і паслуг і аб’ёму падрадных прац. Калі гэтая ўмова не будзе выканана — падтрымку спыняць.

За выкананне гэтага абавязку будуць адказваць кіраўнікі будаўнічых арганізацый і «Белбудцэнтр», а таксама міністр архітэктуры і будаўніцтва разам з віцэ-прэм'ерам, які курыруе пытанне будаўніцтва. Кантраляваць выкананне нормаў указа будзе ўрад.

За невыкананне ўказа — крыміналка

Указ прадугледжвае крымінальнае пакаранне для адказных асоб за несвоечасовае або неадпаведнае выкананне яго нормаў, калі гэта пацягне за сабой шкоду для дзяржаўнай маёмасці або дзяржаўных ці грамадскіх інтарэсаў.
Чытайце таксама: У Лідскай абутковай фабрыкі пазыкі больш за 2,4 млн рублёў. Улады прыдумалі, як яе ратаваць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024