Больш за 250 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося на вуліцы Янкі Купалы ў перыяд з 2021 па 2023 год. Статыстыку апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама. Hrodna.life паглядзеў, на якіх вуліцах Гродна адбывалася больш за ўсё ДТЗ і колькі чалавек пацярпелі.

Самыя частыя прычыны ДТЗ у Гродне

У экалагічным дакладзе па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы горадабудаўніцтва праекта спецыяльнага планавання “Схема развіцця гарадскога пасажырскага транспарту, магістральна-вулічнай сеткі горада Гродна” асноўнымі прычынамі ДТЗ назвалі: 

  • незадавальняючыя ўмовы бакавой бачнасці, асабліва ў цэнтральнай частцы горада;
  • частае размяшчэнне рэгуляваных пешаходных пераходаў на магістральных вуліцах з шырокай праезджай часткай.

Самыя аварыйныя вуліцы Гродна ў 2021-2023 гадах

  1. вуліца Янкі Купалы – 253 ДТЗ, у якіх было 17 пацярпелых і два загінулых;
  2. вуліца Горкага – 173 ДТЗ, у якіх было 13 пацярпелых;
  3. праспект Касманаўтаў – 140 ДТЗ, у якіх было дзевяць пацярпелых;
  4. вуліца Дзяржынскага – 127 ДТЗ, у якіх было дзевяць пацярпелых;
  5. праспект Кляцкова – 111 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых;
  6. вуліца Таўлая – 100 ДТЗ, у якіх было шэсць пацярпелых;
  7. вуліца Савецкіх пагранічнікаў – 96 ДТЗ, у якіх было сем пацярпелых;
  8. вуліца Перамогі – 92 ДТЗ, у якіх было дзевяць пацярпелых;
  9. вуліца Белуша – 88 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых. 
  10. вуліца Маставая – 83 ДТЗ, у якіх не было пацярпелых;
  11. вуліца Соламавай – 78 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых;
  12. Індурская шаша – 78 ДТЗ, у якіх быў адзін пацярпелы;
  13. вуліца Ліможа – 75 ДТЗ, у якіх было шэсць пацярпелых;
  14. бульвар Ленінскага камсамола – 74 ДТЗ, у якіх было сем пацярпелых;
  15. вуліца Гарнавых – 71 ДТЗ, у якіх было сем пацярпелых і адзін загінулы;
  16. вуліца Суворава – 71 ДТЗ, у якіх было два пацярпелых;
  17. вуліца Дубко – 67 ДТЗ, у якіх было пяць пацярпелых;
  18. вуліца Пушкіна – 66 ДТЗ, у якіх было два пацярпелых;
  19. вуліца Брыкеля – 64 ДТЗ, у якіх было чатыры пацярпелых;
  20. вуліца Кабяка – 59 ДТЗ, у якіх было два пацярпелых;
  21. вуліца Славінскага – 58 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых;
  22. вуліца Агінскага – 57 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых;
  23. вуліца Паўднёвая – 56 ДТЗ, у якіх было сем пацярпелых;
  24. вуліца Белыя Росы – 56 ДТЗ, у якіх было два пацярпелых.

Чытайце таксама: У Іўі асудзілі ксяндза за п’янае ДТЗ са смяротным вынікам