Альфа-PVP. Фота: nc-vibor.com.ua
Цесляра і беспрацоўнага судзілі за захоўванне наркотыкаў. Але не ў звычайным судзе — а ў будынку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Абодва раней судзімыя: адзін — за наркотыкі, другі — за крадзеж.
Цясляр папрасіў беспрацоўнага зрабіць заказ у інтэрнэт-краме праз яго Telegram. Ён за грошы цесляра купіў 0,9521 грама альфа-PVP (сінтэтычны псіхастымулятар у выглядзе парашка або крышталяў). Беспрацоўны заплаціў 160 рублёў за замову праз тэрмінал «Белпошты». Ім паведамілі каардынаты тайніка ў лесе ля Гродна. Прыкладна з 15.31 да 16.15 гадзін мужчыны забралі рэчыва ў скрутку. У 16.15 іх затрымалі. На выхадзе з лесу да іх падышлі міліцыянты, беспрацоўны спалохаўся і кінуў скрутак ім пад ногі.
Прысуд па ч. 1 арт. 328 КК вынес 13 снежня 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна ў выязным судовым пасяджэнні. За захоўванне наркотыкаў без мэты збыту хлопцаў судзілі на два гады «хіміі» кожнага. Таксама яны заплацяць працэсуальныя выдаткі па 53 рублі 23 капеек з кожнага.
Міліцыянты па-свойму змагаюцца з наркотыкамі ў Беларусі. У прыватнасці, яны праводзяць сярод навучэнцаў відэаканферэнцыі з асуджанымі і прафілактычныя сустрэчы.
Чытайце таксама: Гісторыя адной бездакорнай рэпутацыі ў Гродне: школьнік марыў стаць псіхіятрам-нарколагам, але атрымаў 10 гадоў за выраб наркотыкаў
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…