Навіны

У Гродне — адкрытыя кабінкі, у Слоніме — спіс «нядобранадзейных». Пачалося датэрміновае галасаванне

У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў. Яно працягнецца да 24 лютага ўключна. 25 лютага будзе так званы адзіны дзень галасавання — выбары адначасова і ў мясцовыя саветы дэпутатаў, і ў парламент. Незалежных назіральнікаў, як і прадстаўнікоў апазіцыі дзейнаму ў Беларусі рэжыму, на гэтых выбарах няма. Але парушэнні можна фіксаваць нават па фота.

Адкрытыя кабінкі паказалі і схавалі

У Гродне выбаршчыкі пачалі прыходзіць на свае ўчасткі, піша «Гродно Плюс». У сваім Telegram канал апублікаваў у тым ліку фота кабінкі для галасавання. Пазней менавіта гэтае фота з допіса прыбралі.

Кабінкі на датэрміновым галасаванні ў Беларусі ў 2024 годзе. Фота: «Гродна Плюс»

Відаць, што кабінка закрыта толькі з трох бакоў: каб захаваць таямніцу галасавання, трэба моцна пастарацца. Выбаршчык не зможа, калі захоча, ні сфатаграфаваць бюлетэнь, ні забраць яго з сабой. Менавіта па несупадзеннях фота бюлетэняў і апублікаваных пратаколаў на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе змаглі даказаць іх фальсіфікацыю.

Чытайце таксама: Без апазіцыі і назіральнікаў, але з узмоцненай аховай. Інструкцыя на выбары-2024 у Беларусі

Датэрміновае галасаванне ў Гродне. Фота: «Гродно Плюс»

У Слоніме на ўсіх выбарчых участках ёсць спісы з «нядобранадзейнымі грамадзянамі», паведамляе канал «Суды, задержания. Гродно и область» са спасылкай на інфармацыю ад падпісанта. Пасля выбараў 25 лютага члены выбарчых камісій павінны будуць даць справаздачу аб тым, хто з «нядобранадзейных» прыйшоў і прагаласаваў, а хто не.

На выбары кліча ДАІ

Удзельнічаць у выбарах у Гродне агітавалі проста на вуліцы: супрацоўнікі ДАІ спынялі машыны, а сябры БРСМ давалі кіроўцам улёткі.

Агітацыя на выбары з дапамогай ДАІ на плошчы Тызенгаўза. Скрыншот Hrodna.life з рэпартажу «Гродно Плюс»

Адмінрэсурс

Cтала вядома, што ў першы дзень галасавання многіх асуджаных да абмежавання волі ва ўстановах адкрытага тыпу Гродзенскай вобласці арганізавана пасадзілі ў транспарт і адвезлі галасаваць на бліжэйшыя выбарчыя ўчасткі, хаця ўсе «хімікі» маюць працу і ім было б зручней прагаласаваць у асноўны дзень галасавання, які прыпадае на нядзелю, піша «Вясна».

Як арганізаваныя выбары-2024

20 лютага ўчасткі адкрыліся апоўдні. У час датэрміновага галасавання яны будуць працаваць да 19.00 без перапынку. Знайсці свой участак можна на афіцыйным сайце ЦВК. Ва ўчастковай камісіі можна праверыць, ці ёсць дадзеныя ў спісах. Гэта лепш зрабіць загадзя: у адзіны дзень галасавання такая магчымасць не прадугледжана. 25 лютага ўчасткі будуць адчыненыя з 8.00 да 20.00.

Ад Гродна ў палату прадстаўнікоў накіруюць чатырох дэпутатаў. На гэтыя месцы прэтэндуюць 10 кандыдатаў. У абласны савет дэпутатаў трэба 18 чалавек, прэтэндуюць 38. У гарадскі савет дэпутатаў патрэбны 31, а заяўлена 66 чалавек. Усяго ў Гродне сфарміравана 135 участкаў для галасавання.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024