Навіны

Штрафы на € 816 тысяч, канфіскавалі больш за € 290 тысяч — як у Гродне каралі за недэклараванне на мяжы

У 2023 годзе толькі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзелі 556 спраў за недэклараванне або прадастаўленне недакладных звестак аб таварах пры перавозе праз мяжу (артыкул 15.5 КаАП). За гэта спагналі больш за 2,85 млн рублёў штрафаў.

Недэклараванне грошай і тавараў, якія трэба дэклараваць, фізічнымі асобамі сярод адміністрацыйных мытных парушэнняў сустракаецца часцей за ўсё. Такіх спраў аказалася на траціну больш, чым годам раней. Палова парушальнікаў былі замежнікамі ці замежнымі арганізацыямі і прадпрыемствамі.

За недэклараванне наяўных грошай (частка 2 артыкула 15.5 КаАП) суд Кастрычніцкага раёна разгледзеў 186 спраў і прысудзіў паводле іх амаль 50 тысяч рублёў штрафаў. Пры гэтым у 179 выпадках суд не толькі наклаў штраф, але і пастанавіў канфіскаваць перавезеныя грошы, піша «Вечерний Гродно». Такія рашэнні суды прымаюць у 95% выпадках, адзначаў раней суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Уладзімір Пазняк.

Агулам за год толькі па рашэннях суда Кастрычніцкага раёна канфіскавалі:

  • больш за 26,7 тысячы беларускіх рублёў (€ 7 650 у эквіваленце па курсе Нацбанка);
  • больш за 37,1 тысячы долараў (€ 34 461);
  • 6 900 ліванскіх фунтаў (каля € 0,43);
  • больш за 242,1 тысячы еўра;
  • амаль 53 тысячы расійскіх рублёў (€ 533);
  • 211, 4 тысячы ўкраінскіх грыўняў (€ 5194);
  • амаль 792 польскіх злотых (€ 182).

За недэклараванне грошай ці тавараў у Беларусі прадугледжаны штраф ад 5 да 30 базавых (200−1200 руб.). Незадэклараваныя наяўныя грошы могуць канфіскаваць. Штраф за незадэклараваныя тавары складзе да 30% ад кошту прадмета парушэння для ІП або юрыдычных асоб.

Па законе, дэклараваць неабходна ўсе сумы, большыя за $ 10 тысяч па курсе на дзень падачы дакумента, і тавары для асабістага карыстання коштам больш за € 1000 і вагой больш за 31 кг.

За што такія ахвяры?

Нягледзячы на ​​вялізныя сумы штрафаў за недэклараванне і напаўзакрытыя межы, бізнес на перавозках яшчэ жывы. За чатыры паездкі ў Польшчу «чаўнок» можа атрымаць нармальны беларускі заробак. Даражэй за ўсё якраз каштуе перавозка тавараў, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню і маюць абмежаванні на ўвоз. Гэта можа быць бытавая тэхніка, аўтамабільныя покрыўкі. Напрыклад, за правоз кавамашыны вагой 3 кг прапануюць $ 20−30, мікрахвалёўкі 19 кг — $ 40, акустычныя калонкі вагой 20 кг — $ 35 (у абодвух выпадках перавозчык павінен замарозіць ПДВ да наступнай паездкі). За перавозку наўтбука коштам каля $ 800 даюць $ 60.

За перавоз рэчаў, якія не трэба дэклараваць, расцэнкі значна ніжэйшыя. Заяўкі на перавозку рэчаў размяшчаюць у спецыяльных чатах у Telegram. Зарабіць такім спосабам могуць нават пасажыры, на якіх афармляюць дэкларацыі.

Чытайце таксама: У Літве кажуць пра чарговыя абмежаванні на мяжы з Беларусьсю. Але мэр Друскенікаў супраць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024