Навіны

Аўтобусы ў Гродне абсталююць відэаназіраннем. Будуць сачыць і за пасажырамі

У Гродне закупляюць сістэму відэаназірання для пасажырскага транспарту. На гэта аўтобусны парк выдаткуе 32 000 рублёў з уласных сродкаў. Пастаўка запланаваная на 23 сакавіка.

Купяць 20 камплектаў сістэмы відэаназірання з двума камерамі і 20 — з трыма. Закупку праводзіць «Аўтобусны парк Гродна».

Сістэма відэаназірання на базе 4-канальнага відэарэгістратара будзе забяспечваць збор, захоўванне і прагляд інфармацыі аб дарожнай абстаноўцы і дзеяннях пасажыраў.

Камера будзе з абаронай ад вандалаў і несанкцыянаванага доступу да яе рэсурсаў і налад. На яе таксама будзе пісацца гук. Запіс будзе захоўвацца 30 сутак. Вугал агляду ў вертыкальнай і гарызантальнай плоскасцях — не менш за 100°.

Чытайце таксама: Спазненні аўтобусаў, зніклыя экспрэс-маршруты і праблемы з прыватным сектарам. Галоўны па перавозках расказаў пра грамадскі транспарт Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024