Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі Instagram-акаўнт Юліі Міхно-Тарасевіч і Instagram, яго лагатып і Facebook Вольгі Якубоўскай.

Юлія Тарасевіч – беларуска ў Італіі, каардынатар гуманітарных праектаў і экс-мадэль. На фота яна з БЧБ-сцягам.

Вольга Якубоўская – прафесійны мастак і ілюстратар, малявала палітвязняў, палітыкаў і іншых беларусаў у вобразе катоў.

Таксама экстрэмісцкімі суды Ленінскага раёна Гродна і Лідскага раёна прызналі:

  • Інтэрнэт-рэсурс “ZNADNIEMNA.PL portal informacyjno-publicystyczny Polakow na Bialorusi”,
  • Суполка ў Facebook «Купалаўцы»,
  • Старонка ў Instagram «kupalaucy»,
  • Youtube-канал «Купалаўцы»,
  • Старонка на анлайн-платформе “SoundCloud” “Купалаўцы”,
  • Лагатып “Купалаўцы”,
  • Facebook-акаўнт “Союз Междуморья”,
  • Лагатып facebook-акаўнта “Союз Междуморья”,
  • Instagram-акаўнт “voice_of_belarus” і яго лагатып,
  • Facebook-акаўнт “Informationsstelle Belarus 2023” і яго лагатып,
  • Youtube-канал “Voice_of_Belarus” і яго лагатып,

Таксама экстрэмісцкай прызналі электронную пошту [email protected].

Чытайце таксама: Гродзенскі суд прызнаў экстрэмісцкай электронную пошту