Для гасцінічнага комплексу “Гасціны Двор” у вёсцы Цыбары Лідскага раёна закупляюць мэблю. “Гродзенскі мясакамбінат” выдаткуе на гэта 40 000 рублёў. Пастаўка запланаваная з 13 лютага да 1 красавіка.

У гасцініцы будзе шэсць нумароў – адзін люкс, два стандартных двухмесных і тры стандартных аднамесных.

Усяго збіраюцца купіць 15 адзінак мэблі. Сярод іх – люстэркі, пісьмовы стол, пуф з тканінай ў прыхожую, гардэроб, тумба, ложкі, канапы, часопісны столік. Ложкі будуць з масіва і натуральнага дрэва, а матрацы — брэнда Vegas. Колер, памеры, знешні выгляд мэблі ўзгодняць.

“Гасціны Двор” знаходзіцца за 6 км па трасе М6 ад Ліды. З 2020 года ён належыць “Гродзенскаму мясакамбінату”. Рэстаран на дзве залы, летняя тэраса і банкетная зала на 30 персон адкрыліся пасля рамонту ў 2021 годзе. Таксама ёсць пляцоўка для дзяцей. Пасля рэстарана абяцалі адкрыць гасцініцу.