Серыйную вытворчасць аўтобусаў “Нёман” аднавіў лідскі філіял Мінскага завода колавых цягачоў. Першыя мадэлі ўжо выйшлі на маршрут, паведаміў Telegram-канал “Пул 4 регион”.

У мадэлі “Прыгарадны” мадэрнізавалі колавыя аркі і крышку багажніка. З’явілася новая форма галаўной оптыкі і задніх ліхтароў, а таксама бампер. У салоне аўтобуса 29 месцаў для сядзення. Крэслы абшытыя экаскурай, маюць падгалоўнікі, падлакотнікі і рэгуліроўку. Максімальная хуткасць транспарта 100 км/г. 

Выпуск аўтобусаў прыпынялі з-за санкцый

Выпуск аўтобусаў у Лідзе прыпынілі ў 2021 годзе. Прычына – санкцыі супраць Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ), які для вытворчасці аўтобусаў “Нёман” выкарыстоўваў шасі і агрэгаты італьянскай фірмы Iveco. У выніку на заводзе стварылі ўласную платформу для аўтамабіляў. 

Завод “Нёман” у Лідзе адкрылі ў 1990 годзе. Пачаткова ён быў разлічаны на выпуск вайсковай тэхнікі. З 2014 года самастойнае ААТ “Лідскія аўтобусы “Нёман” змяніла назву на “Аўтасборачны завод “Нёман” і стала філіялам МЗКЦ.

Чытайце таксама: «Старавольскія злавілі момант». Як у Гродне рабілі ровары і матацыклы «Нёман»