Двухпакаёвую кватэру з тэрасай на 20 “квадратаў” можна купіць у Гродне. Прадаўцы таксама ў некалькіх абзацах апісваюць “люксавасць”, “дызайнерскасць”, “раскошу” кватэры. А на даху ёсць зона адпачынку.
Агульная плошча кватэры – 46,4 м2. Яна знаходзіцца на другім паверсе 7-павярхоўкі на Цітова. У спальні – чорная падлога з пазалотай, трохкаляровыя сцены і двухспальны ложак. Таксама з мэблі – столік у колер падлогі. У спальні таксама размясцілі ванну.
Усё вытрымана ў цёплых бэжавых і карычневых танах. Чорна-залатыя таны выкарыстоўвалі таксама ў сумешчаным санвузле і зале. У зале, сумешчаным з кухняй, ёсць абедзенны стол і барная стойка.












У дома ёсць уласны паркінг, станцыя для зарадкі электрамабіляў, work-out пляцоўка, дзіцячы гульнявы комплекс з экалагічна чыстых матэрыялаў, закрытая велапаркоўка, трэнажорка, кладоўка з ралетамі для кожнай кватэры. Дом і прылеглая тэрыторыя знаходзіцца пад кругласуткавым відэаназіраннем.
Недалёка ад дома набярэжная і цэнтр горада.
Кошт – дагаворны.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць двушку ў помніку архітэктуры XIX стагоддзя



