Навіны

У Гродне адкрыюць «Русский дом». Арганізацыя адпраўляла беларускую моладзь у акупаваны Крым і збірала рэчы для ЛДНР

Расійскі цэнтр культуры і навукі хочуць адкрыць у Гродне да Дня адзінства народаў Расіі і Беларусі 2 красавіка. Ён стане ўжо чацвёртым у Беларусі.

Пра адкрыццё новага «Русского дома» ў Беларусі распавёў на прэс-канферэнцыі кіраўнік Россупрацоўніцтва Яўген Прымакоў, піша «Медиазона». Такія цэнтры ўжо ёсць у Мінску, Брэсце і Гомелі.

Год таму ў Гродне адкрылі генеральнае консульства Расіі. Пад яго адвялі будынак былога дзіцячага садка для дзяцей з разладамі аўтыстычнага спектру на вуліцы Цаглянай 2/2, непадалёк ад Каложскага парку і Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Гэта другое генконсульства Расіі ў Беларусі. Першае, у Брэсце, працуе з 1994 года.

Чым займаюцца «Русские дома» ў Беларусі?

Пасля 2020 года іншыя грамадскія арганізацыі церпяць ад ціску беларускіх уладаў і не маюць магчымасці гэтак жа свабодна працаваць у Беларусі. На гэтым фоне «Русские дома» могуць мець вялікі ўплыў на беларусаў з дапамогай «мяккай сілы», тлумачыў сацыёлаг Аляксей Ластоўскі «Медиазоне».

«Русский дом» у Мінску існуе 12 гадоў. У сферы інтарэсаў арганізацыі дэкларуюцца культурныя, адукацыйныя і гуманітарныя праекты. «Русские дома» ў Беларусі знаходзяцца ў распараджэнні Россупрацоўніцтва — Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных дзяржаў, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве.

Чытайце таксама: Замкі разбураць не будуць, але назвы вуліц «пачысцяць». Як могуць уніфікаваць гісторыі Беларусі і Расіі

У 2022 годзе «Русский дом» у Мінску займаўся арганізацыяй мерапрыемстваў па папулярызацыі рускай культуры і мовы. У Гомелі па праграме «Прывітанне, Расія» і «Новае пакаленне» адпраўлялі дзяцей і моладзь на розныя мерапрыемствы ў расійскія гарады — і ў акупаваны Крым, парушаючы міжнароднае заканадаўства. «Русский дом» у Брэсце праводзіў сустрэчы жаночага клуба «Берагіня» для пенсіянераў і збіраў падарункі для сем’яў, у тым ліку з ЛДНР і акупаваных Расіяй Херсонскай і Запарожскай абласцей, праводзіў выставы пра Сталінград. Таксама «Русские дома» агітуюць беларускіх школьнікаў паступаць у расійскія ВНУ па квотах.

Чытайце таксама: У школе Гродна збіраюць прысмакі для дзяцей Данбаса. Ініцыятар — фонд прарасійскага актывіста Талая

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024