Навіны

«Медытацыя для заспакаення ад размовы з былым»: гінекалогіня з Гродна стварыла бясплатны дадатак для жаночага здароўя — пратэставалі яго

У стварэнні дадатку LGS health лекару гродзенскай паліклінікі № 3 дапамагала каманда IT-спецыялістаў. Распрацоўку прадставілі на рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Hrodna.life паглядзеў, што з сябе ўяўляе LGS health і параўнаў яго з іншым папулярным дадаткам.

«У дадатку будзе даступная інфармацыя, неабходная сучаснай жанчыне, пра тое, як зрабіць жыццё не толькі здаровым і паўнавартасным, але і камфортным, якая змяшчае неабходныя звесткі аб стане рэпрадуктыўнай сістэмы», — цытуе «БелТА» аўтарку дадатка Галіну Лазуту.

Аўтарка LGS health — гродзенская акушэрка-гінеколаг Галіна Лазута, урач першай катэгорыі са стажам 14 гадоў, спецыялізацыі - дзіцячая гінекалагіня, сэксалогія і псіхалогія. У 2009 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, у 2016 — Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Аўтарка артыкулаў і патэнта «Трэнажор вагінальны для ўмацавання цягліц тазавага дна» (вядзе курс у Telegram), стваральніцай геля для інтымнай гігіены Lgel і суіскальніца навуковай ступені па тэме «Пралапс органаў малога таза». Вядзе блог у Instagram з 37,1 тыс. падпісантаў. Супрацоўніца гродзенскай гарадской паліклінікі № 3 і медыцынскага цэнтра «Биар». Яе каментарыі можна знайсці ў расійскіх інтэрнет-СМІ. Сайт «Звезды.ру» называе яе «адной з самых вядомых урачоў акушэр-гінеколагаў у Беларусі і СНД».

Распрацоўку Галіны Лазуты прадставілі на рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Арганізатар конкурсу — Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях з удзелам Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага інавацыйнага фонду і БРСМ.

Рэгістрацыя: мужчына ці дзяўчына?

Дадатак даступны толькі на рускай мове. Для рэгістрацыі спатрэбяцца e-mail і пароль. У пачатку неабходна адзначыць пол. На выбар прапануюць «мужчына» і, чамусьці, толькі «дзяўчына» [паводле слоўніка, «дзяўчына» — «асоба жаночага полу, якая дасягнула фізічнай сталасці, але не знаходзіцца ў шлюбе», у медыцыне — узросту 13−20 гадоў, палаваспелая, але якая не нараджала; верагодна, меўся на ўвазе варыянт «жанчына» — Hrodna.life].

Пасля з’яўляецца старонка, дзе можна ўвесці промакод (патрэбны для запрашэння іншых людзей).

Далей просяць пазначыць імя (прапусціць нельга!), поўную дату нараджэння, чамусьці Instagram або нумар тэлефона (ні на e-mail, ні на тэлефон не прыходзіць ніякіх апавяшчэнняў). Пасля жанчыне (ці гэта толькі для дзяўчат?) трэба адзначыць, ці нараджала яна, і адзначыць, ці сутыкаецца з некаторымі захворваннямі або сімптомамі. Сярод іх як нетрыманне мачы ці выпадзенне маткі, так і недахоп лубрыкацыі і нізкае лібіда. Можна напісаць сваё захворванне. У канцы рэгістрацыі неабходна ўказаць дату апошняга наведвання гінеколага. Гэта параўнальна невялікі спіс пытанняў пра стан здароўя: у іншым папулярным дадатку родам з Беларусі - Flo — іх каля 10 з рознымі варыянтамі.

Віртуальная карта і шмат рэкламы

Як і ва Flo, на галоўнай старонцы можна ўдакладніць звесткі пра сябе і ўсталяваць напамін пра прыём лекаў, ёсць месца для нататак. Карысны раздзел у профілі - «Віртуальная карта»: туды можна дадаць звесткі з кансультацый, вынікі аналізаў і УГД.

Таксама ў профілі ёсць «чэк-лісты» з інфармацыяй аб жаночым і мужчынскім здароўі. Але дадаць сабе чэк-ліст немагчыма, пакуль вы не заробіце бонусы за запрашэнне сяброў.

Приложение LGS health. Скриншот Hrodna.life
Приложение LGS health. Скриншот Hrodna.life

Усю галоўную старонку дадатка займаюць спасылкі. Адна — на «тэст-дыягностыку» — як знайсці лабкова-копчыкавую мышцу і праверыць, ці ўсё з ёй добра, там жа — спасылка на аўтарскі блог; яшчэ адна спасылка на блог з прапановай «падарунка» па кодавым слове; дзве медытацыі - «Для ўзняцця лібіда, жадання» і «Былы».

Яшчэ адна — спасылка для запісу на платны аўтарскі курс па ўмацаванні цягліц тазавага дна (не працуе). У апісанні курса сказана, што ўжо праз два тыдні заняткаў атрымаецца нармалізаваць гарманальны баланс. І, нарэшце, кнопкі «Напісаць сэксолагу», «Напісаць гінеколага» (абедзве вядуць на запіс на прыём да Галіны Лазуты), «Гель» (Instagram-старонка геля для інтымнай гігіены ад Лазуты) і «Трэнажор» (Instagram Лазуты). На старонцы для запісу ёсць спасылка на апытанне, па якім Лазута ў топе-10 найлепшых урачоў у СНД — але яна вядзе на «небяспечны сайт».

Што яшчэ ёсць? Каляндар, фертыльнасць і push-паведамленні партнёру

На ўкладцы «Каляндар» у LGS health можна адзначыць пачатак цыклу і працягласць менструацыі, колькасць палавых актаў, мастурбацый і аргазмаў. У календары, як і ў іншых падобных сэрвісаў, адзначаны прагнозы будучых менструацый і фертыльных дзён. Пры выбары нейкай даты ўсплывае акно з днём цыклу і уплывам гармонаў на самаадчуванне жанчыны ў гэты дзень. Можна ўручную ўдакладніць дзень авуляцыі, зрабіўшы тэст. Са сваіх сімптомаў можна зафіксаваць толькі настрой у кожны дзень (да пяці зорачак). Гэта няшмат — напрыклад, у бясплатнай версіі Flo можна адзначыць да 15 нюансаў псіхалагічнага стану, да 21 — фізіялагічных сімптомаў, від выдзяленняў, фізічную актыўнасць, вагу, колькасць выпітай вады, прыём лекаў, базальную тэмпературу і іншае.

На ўкладцы «Кола» можна разлічыць верагоднасць зацяжарыць у залежнасці ад даты палавога акту.

Цікавая функцыя новага дадатку — доступ партнёра па «прамокодзе», каб той мог ведаць пра самаадчуванне і настрой жанчыны. У гэтым выпадку на яго тэлефон будуць прыходзіць push-паведамленні з абвесткамі пра змены ў стане партнёркі.

Вельмі дзіўныя факты

У раздзеле «Факты» адкрываецца спіс сцвярджэнняў аб рэпрадуктыўным здароўі і сэксе. Першы з іх пра тое, што мужчынам для мацнейшага аргазму можна стымуляваць прастату.

Не ўсе факты напісаныя правільна з пункту гледжання рускай мовы, і ні ў адным не пазначана спасылка на крыніцу звестак або даследаванне. Ёсць і аднолькавыя факты з рознымі лічбамі.

Раздзел з адукацыйнай інфармацыяй ёсць і ў Flo — «памагаты па здароўі» ў фармаце чата і мноства артыкулаў па рэпрадуктыўным здароўі са спасылкамі на медыцынскія даследаванні і спецыялістаў. Праўда, увесь гэты кантэнт даступны ў платнай версіі дадатка — за € 6,9 на месяц або € 34,6 на год. Пасля 2020 года распрацоўнікі Flo зрабілі платную версію дадатку даступнай беларускам без аплаты.

Падзяліцца
Меткі: здароўе

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025