У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Паўлоўскага, 15. Дом пабудаваны ў 1890 годзе і знаходзіцца пад аховай дзяржавы як гістарычны помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Самой кватэры патрэбен касметычны рамонт.
Дом цагляны. У 2017 годзе там правялі рэканструкцыю. Адрамантавалі дах і фасад будынка, акультурылі прылеглую тэрыторыю.
Кватэра знаходзіцца на першым паверсе. Абяцаюць гукаізаляцыю і цяпло. У доме высокія столі - 3,25 метры. Агульная плошча — 41,1 кв. м.
Пакоі досыць маленькія. У адзін ледзь змяшчаецца ложак. Другі выкарыстоўваецца як зала. Зараз там размяшчаецца класічная сценка і ложак — месца таксама не хапае. Акрамя таго, адзін з пакояў - прахадны.
















Санвузел — сумешчаны. У кухні застаецца убудаваная мэбля.
Вокны ў пакоях замянілі пяць гадоў таму на шклопакеты з ПВХ. Правялі оптавалакно, ёсць прыборы ўліку вады і электраэнергіі. Дзверы — драўляныя. Падлога дашчаная, у кухні — лінолеўм.
Хоць вакол — цэнтр, раён ціхі і камфортны, абяцаюць прадаўцы. У крокавай даступнасці крамы, пошта, школы, дзіцячыя сады, гімназіі, гуманітарны каледж і каледж камунальнай гаспадаркі, музычная школа № 1, консульства Літвы, аптэкі, стаматалогіі, кафэ, рэстараны. Таксама побач — абодва вакзалы і рынак.
Кошт — $ 39 500.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: якія кватэры ў стылі 2000-х можна купіць у Гродне