Навіны

СК завёў справу на «аналітыкаў Ціханоўскай». Сярод абвінавачаных — гродзенка, якую прызналі «Еўрапейкай года»

Следчы камітэт Беларусі распачаў спецвытворчасць у дачыненні да 20 аналітыкаў і даследчыкаў. Сярод іх гродзенка Алеся Руднік.

Алеся Руднік. Крыніца: svenskaeuroparorelsen.se

Паводле СК, аналітыкі нібыта прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, а таксама садзейнічалі ўзбуджэнню сацыяльнай варожасці і варажнечы ў грамадстве.

У чым абвінавачваюць гродзенку

Алесю Руднік абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:

  • ч.6 і арт.16 (саўдзел у злачынстве) і ч.4 арт.130 (распальванне варажнечы);
  • ч.1 арт. 357 (змова альбо іншыя дзеянні зробленыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
  • ч.6 і арт.16 (саўдзел у злачынстве) і ч.3 арт 361 (прызыў да санкцый);
  • ч.3 арт.361−1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Спецыяльную вытворчасць следчыя пачалі 24 студзеня 2024 года. Алесі Руднік неабходна з’явіцца ў Мінск ва ўпраўленне Следчага камітэта.

Хто яшчэ патрапіў у спіс абвінавачаных

  • Рыгор Астапеня,
  • Філіп Біканаў,
  • Аляксандр Дабравольскі,
  • Юрый Дракахруст,
  • Андрэй Казакевіч,
  • Ганна Красуліна,
  • Яўген Крыжаноўскі,
  • Дзяніс Кучынскі,
  • Вераніка Лапуцька,
  • Аляксандр Лагвінец,
  • Ганна Любакова,
  • Васіль Навумаў,
  • Марыя Рогава,
  • Пётр Рудкоўскі,
  • Наталля Рабава,
  • Павел Усаў,
  • Таццяна Чуліцкая,
  • Аляксандр Шлык,
  • Кацярына Шмаціна.

Усе яны — вядомыя беларускія палітолагі, сацыёлагі, аналітыкі, універсітэцкія выкладчыкі, аўтары шматлікіх даследаванняў. Працуюць у розных аналітычных і даследчых цэнтрах, універсітэтах.

Хто такая Леся Руднік

Алеся Руднік — нарадзілася і вырасла ў Гродне, жыве ў Стакгольме. Скончыла ЕГУ па накірунку «Паліталогія», у Швецыі атрымала дзве магістарскія ступені: па паліталогіі і журналістыцы. Дактарантка Карльстадскага ўніверсітэта (Швецыя), дырэктарка і даследчыка Цэнтра новых ідэй. Былая старшыня арганізацыі грамадскай суполкі «Беларусы Швецыі». Даследуе лічбавую палітыку ў аўтакратыях і яе ўплыў на дэмакратызацыю, уключаючы мабілізацыю праз сацыяльныя сеткі.

У красавіку 2022 года Алеся Руднік стала першай беларускай, якая атрымала ўзнагароду «Еўрапеец года 2022». Прэмію заснаваў у 1995 годзе Шведскі еўрапейскі рух. Яе ўручаюць асобам, якія маюць сталыя сувязі са Швецыяй і якія ўнеслі ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж народамі Еўропы для ўмацавання міру і свабоды, культурнага ўзаемаразумення і сацыяльнай згуртаванасці.

Чытайце таксама: Без абцасаў з Лесяй і Ланай Руднікамі. Леся расказала аб сваёй працы, а Лана — як расла дзяўчынка, што сёлета стала «Еўрапейцам году»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024