Дзяніс Лобан. Фота: shliah.by
Дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па футболе «ФК «Смаргонь» Дзяніса Лобана арыштавалі на сем сутак за падпіску на Tribuna.com у Instagram.
Мужчына быў падпісчыкам інтэрнэт-супольнасці Tribuna ў Instagram. Старонка ў яго была адкрытай. На тэлефоне ў яго знайшлі прадукцыю суполкі і лагатып.
Справу разгледзелі 17 студзеня ў судзе Смаргонскага раёна. Мужчына прызнаў віну — гэта палічылі змякчальнай акалічнасцю. Суд прызначыў яму сем сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.
Дзяніс Лобан узначаліў школу ў 2023 годзе. У мужчыны — двое дзяцей 17 і 14 гадоў.
Каналы спартыўнага медыя «Tribuna.com Беларусь» прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі суд Чыгуначнага раёна Віцебска 6 жніўня 2021 года. Сайт распавядаў пра пратэсты 2020 года і публікаваў меркаванні пра іх вядомых спартоўцаў. Цяпер вылучыў рубрыку «Вайна», дзе распавядае пра вайну ва Украіне. Аўдыторыя партала — мільён чалавек у месяц.
Чытайце таксама: Жыхарка Зэльвы паскандаліла з сынам і трапіла ў міліцыю. Там знайшлі экстрэмісцкую падпіску
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…