Дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па футболе “ФК “Смаргонь” Дзяніса Лобана арыштавалі на сем сутак за падпіску на Tribuna.com у Instagram.

Мужчына быў падпісчыкам інтэрнэт-супольнасці Tribuna ў Instagram. Старонка ў яго была адкрытай. На тэлефоне ў яго знайшлі прадукцыю суполкі і лагатып.

Справу разгледзелі 17 студзеня ў судзе Смаргонскага раёна. Мужчына прызнаў віну – гэта палічылі змякчальнай акалічнасцю. Суд прызначыў яму сем сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона.

Дзяніс Лобан узначаліў школу ў 2023 годзе. У мужчыны – двое дзяцей 17 і 14 гадоў.

Каналы спартыўнага медыя “Tribuna.com Беларусь” прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі суд Чыгуначнага раёна Віцебска 6 жніўня 2021 года. Сайт распавядаў пра пратэсты 2020 года і публікаваў меркаванні пра іх вядомых спартоўцаў. Цяпер вылучыў рубрыку “Вайна”, дзе распавядае пра вайну ва Украіне. Аўдыторыя партала – мільён чалавек у месяц.

Чытайце таксама: Жыхарка Зэльвы паскандаліла з сынам і трапіла ў міліцыю. Там знайшлі экстрэмісцкую падпіску